Вільгельм Конрад Рэнтген
Вільгельм Конрад Рэнтген | |
Wilhelm Conrad Röntgen | |
![]() | |
Дата нараджэння | 27 сакавіка 1845[1][2][…] |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 10 лютага 1923[5][6][…] (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Род дзейнасці | фізік, прафесар |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Аўгуст Кунт |
Вядомыя вучні | А. Ф. Іофэ |
Вядомы як | адкрывальнік ікс-выпраменьвання |
Член у | |
Узнагароды і прэміі |
![]() |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Вільгельм Конрад Рэнтген (ням.: Wilhelm Conrad Röntgen; 27 сакавіка 1845 — 10 лютага 1923) — нямецкі фізік. Правёў шмат важных даследванняў па крышталяграфіі і электрадынаміцы. У 1895 годзе адкрыў рэнтгенаўскае выпраменьванне. Першы лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1901).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Вільгельм Конрад Рэнтген нарадзіўся 27 сакавіка 1845 пад Дзюсельдорфам, у вестфальскім Лінепе (сучасная назва Рэмшайд) адзіным дзіцем у сям'і. Бацька быў купцом і вытворцам адзення. Маці, Шарлота Канстанца (у дзявоцтве Фравейн), была родам з Амстэрдама. У сакавіку 1848, сям'я пераязджае ў Апелдорн (Нідэрланды). Пачатковую адукацыю Вільгельм атрымлівае ў прыватнай школе Марцінуса фон Дорна. З 1861 года ён наведвае Утрэхцкую Тэхнічную школу, аднак у 1863 годзе яго адлічваюць з-за нязгоды выдаць намаляваную карыкатуру на аднаго з выкладчыкаў.
У 1865 годзе Рэнтген спрабуе паступіць ва Утрэхцкі ўніверсітэт, нягледзячы на тое, што па правілах ён не мог быць студэнтам гэтага ўніверсітэта. Затым ён здае экзамены ў Федэральны політэхнічны інстытут Цюрыха, і становіцца студэнтам аддзялення механічнай інжынерыі, пасля чаго ў 1869 годзе выпускаецца са ступенню доктара філасофіі.
Аднак, зразумеўшы, што яго больш цікавіць фізіка, Рэнтген вырашыў перайсці вучыцца ва ўніверсітэт. Пасля паспяховай абароны дысертацыі ён прыступае да працы ў якасці асістэнта на кафедры фізікі ў Цюрыху, а потым у Гісене. У перыяд з 1871 па 1873 Вільгельм працаваў у Вюрцбургскім універсітэце, а затым разам са сваім прафесарам Аўгустам Адольфам Кунтоам перайшоў у Страсбургскі ўніверсітэт у 1874 годзе, у якім прапрацаваў пяць гадоў у якасці лектара (да 1876 года), а затым у якасці прафесара (з 1876). Таксама ў 1875 годзе Вільгельм становіцца прафесарам Акадэміі Сельскай Гаспадаркі ў Канінгеме (Вітэнбергу). Ужо ў 1879 годзе ён быў прызначаны на кафедру фізікі ва ўніверсітэце Гісена, якую пасля ўзначаліў. З 1888 года Рэнтген узначаліў кафедру фізікі ва Універсітэце Вюрцбурга, пазней, у 1894 годзе, яго абіраюць рэктарам гэтага ўніверсітэта. У 1900 годзе Рэнтген стаў кіраўніком кафедры фізікі ўніверсітэта Мюнхена - яна стала апошнім месцам яго працы. Пазней, па дасягненні прадугледжанага правіламі гранічнага ўзросту, ён перадаў кафедру Вільгельму Віну, але ўсё роўна працягваў працаваць да самага канца жыцця.
У Вільгельма Рэнтгена былі сваякі ў ЗША, і ён хацеў эміграваць, але нават нягледзячы на тое, што яго прынялі ў Калумбійскі ўніверсітэт у Нью-Ёрку, ён застаўся ў Мюнхене, дзе і працягвалася яго кар'ера.
Памёр 10 лютага 1923 г ад раку і быў пахаваны ў Гісене.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118745743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Wilhelm Konrad Röntgen // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wilhelm Conrad Rontgen // Find a Grave — 1995. — ed. size: 165000000 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118745743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ 5,0 5,1 Рентген Вильгельм Конрад // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Wilhelm Konrad Röntgen // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Wilhelm Röntgen // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
|
|
- Асобы
- Постаці навукі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 27 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1845 годзе
- Памерлі 10 лютага
- Памерлі ў 1923 годзе
- Памерлі ў Мюнхене
- Пахаваныя ў Гесэне
- Выкладчыкі Мюнхенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Вюрцбургскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гісенскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Страсбурскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Цюрыхскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Утрэхцкага ўніверсітэта
- Выпускнікі Страсбурскага ўніверсітэта
- Члены Баварскай акадэміі навук
- Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
- Постаці нямецкай фізікі
- Постаці фізікі XIX стагоддзя
- Постаці фізікі XX стагоддзя
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- Вучоныя, у гонар якіх названы фізічныя адзінкі вымярэння
- Постаці радыебіялогіі
- Узнагароджаныя медалём Матэўчы
- Памерлі ад каларэктальнага раку