Перайсці да зместу

Вільгельм Кінцль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм Кінцль
ням.: Wilhelm Kienzl
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 17 студзеня 1857(1857-01-17)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 3 кастрычніка 1941(1941-10-03)[3][4] (84 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Бацька Wilhelm Kienzl[d]
Маці Nina Kienzl[d]
Жонка Pauline Kienzl[d] і Helene Kienzl[d][7]
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Педагог Wilhelm Mayer[d][8]
Прафесіі кампазітар, дырыжор, музыказнавец, піяніст, біёграф
Інструменты фартэпіяна
Жанры опера
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм Кінцль (ням.: Wilhelm Kienzl; 17 студзеня 18573 кастрычніка 1941) — аўстрыйскі кампазітар.

Кінцль нарадзіўся ў маленькім аўстрыйскім горадзе Вайцэнкірхен. яго сям’я пераехала ў сталіцу Штырыі ў горад Грац у 1860 годзе, дзе Вільгельм вывучаўся гульні на скрыпцы пад кіраўніцтвам Ігнаца Улям, фартэпіяна пад кіраўніцтвам Ёгана Бува, а таксама навучаўся кампазітарству ў вучня Фрыдэрыка Шапена Луі Станіслава Март’е дэ Фантэна. З 1874 года Вільгельм навучаўся кампазіцыі ў Вільгельма Маера. Кінцль навучаўся музычнай эстэтыцы ў Эдуарда Гансліка і гісторыі музыцы ў Фрыдрыха фон Гаўсегера. Пасля Кінцль паступіў у музычную кансерваторыю Пражскага ўніверсітэта. Потым ён навучаўся ў Лейпцыгскай кансерваторыі ў 1877 годзе, а потым у Веймары, дзе яго настаўнікам быў Ферэнц Ліст. Далей Кінцль скончыў дактарантуру ў Венскім універсітэце.

Мемарыяльная дошка на доме Кінцля ў Вене
Магіла Вільгельма Кінцля на Венскіх цэнтральных могілках

У 1879 годзе Кінцль выправіўся ў тур па Еўропе як піяніст і дырыжор. Ён стаў дырэктарам Нямецкай оперы ў Амстэрдаме ў 1883 годзе, але неўзабаве вярнуўся ў Грац, дзе ў 1886 годзе ўзяў на сябе кіраўніцтва кансерваторыяй. Перад сезонам 1890—1891 гадоў Вільгельм быў запрошаны Бернгардам Пальіні ў якасці капельмайстра ў Гамбургскі гарадскі тэатр, але ўжо ў сярэдзіне студзеня быў звольнены праз дрэнныя водгукі. Пазней працаваў дырыжорам у Мюнхене.

У 1894 годзе Кінцль напісаў сваю трэцюю і найбольш знакамітую оперу «Der Evangelimann». У 1897 годзе пэўны поспех атрымала яго опера «Дон Кіхот». У 1917 годзе Кінцль пераехаў у Вену, дзе ў 1919 годзе памерла яго першая жонка, і а ў 1921 годзе ён ажаніўся з адной з лібрэтысткай яго опер.

Зноскі

  1. Dr. Wilhelm Kienzl // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Wilhelm Kienzl // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #118777149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  6. Krackowizer F., Berger F. Kienzl, Wilhelm // Biographisches Lexikon des Landes Österreich ob der Enns: Gelehrte, Schriftsteller und Künstler Oberösterreichs seit 1800Pas, Linz: Verein und Institut für Ostbairische Heimatforschung, 1931. — S. 152–154. — 411 с.
  7. Deutsche Nationalbibliothek Record #118777149 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 сакавіка 2023.
  8. Mayer, Wilhelm (Pseud. W. A. Rémy) // Österreichisches Musiklexikon Online Праверана 17 студзеня 2024.