Вільгельм Тэль

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Помнік Вільгельму Тэль у Альтдорфе (з паштоўкі 1900 года)

Вільгельм Тэль (ням.: Wilhelm Tell; фр.: Guillaume Tell; італ.: Guglielmo Tell) — легендарны народны герой Швейцарыі, выхадзец з кантона Уры, які жыў у канцы XIII — пачатку XIV стагоддзяў, умелы лучнік, барацьбіт за незалежнасць сваёй краіны ад Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі. Доўгі час лічыўся гістарычнай асобай. Цяпер сапраўднасць легенды пра Тэль аспрэчваецца.

Паданне пра Вільгельма Тэль[правіць | правіць зыходнік]

Жорсткі намеснік (фогт) германскага імператара ў Швейцарыі Геслер павесіў на плошчы горада Альтдорфа на тычцы капялюш аўстрыйскага герцага і аддаў загад, каб усякі, хто праходзіць, кланяўся капялюшу. Малады селянін Тэль, вядомы як выдатны стралок, не выканаў гэты загад, і Геслер у пакаранне прымусіў яго страляць у яблык, пастаўлены на галаву сына стралка. Тэль паспяхова справіўся з задачай, але затым ён прызнаўся, што калі б патрапіў у сына, то іншай стралой забіў бы Геслера. Паводле іншай версіі, у выпадку няўдачы, Тэль забіў б сябе другой стралой. Яго адправілі ў турму, але ён уцёк у горы. Падпільнаваў Геслера на дарозе паміж скаламі і забіў яго стралой. Храналагічна падзею гэту датуюць 1307 годам.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]