Вільгельм Тэль (п’еса)
Вільгельм Тэль | |
---|---|
ням.: Wilhelm Tell | |
Аўтар | Фрыдрых Шылер |
Мова арыгінала | нямецкая |
Дата напісання | 1803 |
Дата першай публікацыі | 1804 |
Персанажы | Bertha of Bruneck[d], Stussi[d], Albrecht Gessler[d] і Вільгельм Тэль |
Тэкст твора ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Вільгельм Тэль» (англ.: «Wilhelm Tell») — п'еса нямецкага паэта, філосафа і драматурга Фрыдрыха Шылера, драматычны паказ у пяці дзеяннях, напісаны ў 1803—1804 гадах і пастаўлены на сцэне ўпершыню ў сакавіку 1804 года ў нямецкім Веймары. Апошні скончаны твор Шылера. Распавядае пра легендарнага народнага героя Швейцарыі канца XIII — пачатку XIV стагоддзяў Вільгельма Тэля, — спрытнага лучніка, змагара за незалежнасць сваёй краіны ад імперыі Габсбургаў (Аўстрыі і Свяшчэннай Рымскай імперыі). Гістарычным фонам для п'есы было ўзыходжанне Напалеона да ўлады і пачатак у Еўропе напалеонаўскіх войн. Лейтматывы п'есы - свабодалюбства, патрыятычнае натхненне і народная барацьба з чужаземным тыранам.
Французскі пераклад твора лёг у аснову аднайменнай оперы італьянскага кампазітара Джаакіна Расіні (1829). На беларускую мову пераклалі Алесь Дудар (1934)[1] і Уладзімір Папковіч (1993)[2].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Выбраныя творы / укладанне, прадмова, каментар Ганна Севярынец. — Мн .: Лімарыус, 2017. — С. 451. — 480 с. — (Галасы Айчыны). — 300 экз. — ISBN 978-985-6968-66-5.
- ↑ Вершы і балады; Драмы: З ням. / Уклад.,прадм.і камент. Л.Баршчэўскага. — Мн.: Маст.літ., 1993. — 653 с — (Скарбы сусвет.літ.).