Вільгельм Фрыдэман Бах
| Вільгельм Фрыдэман Бах | |
|---|---|
| ням.: Wilhelm Friedemann Bach | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Дата нараджэння | 22 лістапада 1710[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1 ліпеня 1784[1][2][…] (73 гады) |
| Месца смерці | |
| Месца пахавання | |
| Краіна | |
| Бацька | Іаган Себасцьян Бах[4] |
| Маці | Марыя Барбара Бах[d][4] або Ганна Магдалена Бах[d] |
| Жонка | Dorothea Elisabeth Georgi[d] |
| Дзеці | Wilhelm Adolf Bach[d], Gotthilf Wilhelm Bach[d] і Friederica Sophia Bach[d] |
| Альма-матар | |
| Музычная дзейнасць | |
| Педагог | Johann Gottlieb Graun[d] |
| Прафесіі | кампазітар, арганіст, піяніст, музыкант, аранжыроўшчык, нежалежны выдавец |
| Гады актыўнасці | з 1773 |
| Інструменты | арган[d] |
| Жанры | класічная музыка |
| Выхаванцы | Sara Levy[d][7] |
Вільгельм Фрыдэман Бах (ням.: Wilhelm Friedemann Bach; 22 лістапада 1710, Веймар — 1 ліпеня 1784, Берлін) — старэйшы сын Іагана Себасцьяна Баха, вядомы арганіст, імправізатар і кампазітар, майстар контрапункта. Вядомы як «Хальскі Бах».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Веймары і навучаўся ў лейпцыгскай школе Святога Тамаша; у 1733 г. яго прызначылі на пасаду арганіста царквы св. Сафіі ў Дрэздэне (у конкурсе на замяшчэнне гэтай вакантнай пасады ён атрымаў перамогу над кампазітарам і клавесіністам Крыстафам Шафратам), а ў 1746 годзе ён стаў арганістам царквы Найсвяцейшай Панны (Liebfrauenkirche) у Гале. Вядомасць і ўплыў яго бацькі былі дастатковымі для атрымання Вільгельмам апошняй пасады без традыцыйнага праслухоўвання.
Са смерцю яго бацькі ў 1750 г. сышоў і яго ўплыў на жыццё Вільгельма Фрыдэмана, і яго жыццё ў Гале перастала быць шчаслівай. Перыядычна Вільгельм з’яжджаў з горада на пошукі іншай працы. У 1762 годзе яму была прапанавана пазіцыя капельмайстра пры дармштацкім двары, але па незразумелых прычынах ён адпрэчыў прапанову. У 1764 годзе ён звольніўся з працы ў Гале, пасля чаго Вільгельм так і заставаўся (прынамсі, фармальна) беспрацоўным да канца жыцця. З гэтага часу ён вандраваў па свеце, пакуль не памёр 1 ліпеня 1784 года ў Берліне ў глыбокай галечы. Пахаваны на Луізэнштацкіх парафіяльных могілках, скапаных пасля Другой сусветнай вайны. Цяпер на яго месцы парк, дзе Баху ўсталявана памятная стэла.
Зноскі
- 1 2 Wilhelm Friedemann Bach // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Friedemann Bach // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://www.britannica.com/EBchecked/topic/47890/Wilhelm-Friedemann-Bach
- 1 2 3 Catalog of the German National Library Праверана 4 мая 2024.
- ↑ http://www.classical.net/music/comp.lst/bachwf.php
- ↑ http://www.musicweb-international.com/classRev/2008/Feb08/WFBach_8557966.htm
- ↑ Grove Music Online — OUP.