Вільгельм фон Кобель

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільгельм фон Кобель
ням.: Wilhelm von Kobell
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 красавіка 1766(1766-04-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 ліпеня 1853(1853-07-15)[1][4] (87 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, графік
Месца працы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вільгельм фон Кобель (ням.: Wilhelm von Kobell; 6 красавіка 1766, Мангейм — 15 ліпеня 1853, Мюнхен) — германскі жывапісец.

Нарадзіўся ў сям’і пейзажыста Фердынанда Кобеля, яго першым настаўнікам быў дзядзька Франц. Вучыўся ў Мангейме і ў Дзюсельдорфе праз вывучэнне твораў Філіпса Ваўвермана, у 1778 годзе адправіўся ў Рым. На працягу гэтага часу ён вывучаў розныя манеры жывапісу, у тым ліку нідэрландскае мастацтва XVII стагоддзі і англійскае XVIII стагоддзі. З 1808 года быў прафесарам у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў, пераехаўшы ў гэты горад разам з бацькам.

Першапачаткова ён пісаў ландшафты і жывёл, але потым займаўся амаль выключна батальным жывапісам, для вывучэння якога наведаў у 1809—1810 гадах Вену і Парыж. Карціны яго можна было ўбачыць у Мюнхене (у пінакатэцы), у Шлейсгеймскай, Франкфурцкай і іншых нямецкіх галерэях. Яшчэ большую вядомасць, чым карцінамі, ён набыў сваімі афортамі ўласнай кампазіцыі, якія паказваюць рымскія віды, пейзажныя матывы, верхавых наезнікаў, коней і сабак, а таксама акватынтнымі гравюрамі з работ Ваўвермана, Берхема, Вейнантса, ван Рэйсдала і іншых нідэрландскіх.

Зноскі

  1. а б Wilhelm von Kobell
  2. Wilhelm Alexander Wolfgang von KobellOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 снежня 2014.
  4. https://www.deutsche-biographie.de/pnd118723928.html
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.