Вільгельм II Гогенцолерн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вільгельм II Гогенцолерн
ням.: Wilhelm II.
Bundesarchiv Bild 146-2004-0096, Kaiser Wilhelm II..jpg
Greater imperial coat of arms of Germany.svg
Сцяг9-ы кароль Прусіі
15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918
Папярэднік Фрыдрых III
Пераемнік тытул скасаваны
Сцяг3-і кайзер Германскай імперыі
15 чэрвеня 1888 — 9 лістапада 1918
Папярэднік Фрыдрых III
Пераемнік тытул скасаваны

Нараджэнне 27 студзеня 1859(1859-01-27)[1][2][…]
Смерць 4 чэрвеня 1941(1941-06-04)[1][2][…] (82 гады)
Месца пахавання
Род Гогенцолерны[4]
Бацька Фрыдрых III Гогенцолерн[5]
Маці Вікторыя Саксен-Кобург-Гоцкая[d][5]
Жонка Аўгуста Вікторыя[5][6] і Hermine Reuss of Greiz[d][6]
Дзеці Вільгельм, Кронпрынц Германіі, Prince Eitel Friedrich of Prussia[d], Prince Adalbert of Prussia[d], Prince August Wilhelm of Prussia[d], Prince Oskar of Prussia[d], Prince Joachim of Prussia[d] і Viktoria Luise, Duchess Consort of Brunswick[d]
Веравызнанне лютэранін
Адукацыя
Навуковая ступень доктар юрыдычных навук[d]
Дзейнасць дзяржаўны дзеяч, мастак
Аўтограф Wilhelm II, German Emperor Signature-.svg
Манаграма Манаграма
Званне генерал
Узнагароды
Commons-logo.svg Вільгельм II Гогенцолерн на Вікісховішчы

Вільге́льм II (27 студзеня 1859, Патсдам — 4 чэрвеня 1941, Даорн) — імператар Германіі і кароль Прусіі (18881918), з дынастыі Гогенцолернаў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Бонскі ўніверсітэт (1879). Брыгадны генерал-маёр (1888). Праводзіў палітыку ўмацавання кайзераўскага рэжыму на аснове класавага кампрамісу паміж буйнымі аграрыямі і буржуазіяй. У рабочым пытанні балансаваў паміж палітыкай рэпрэсій і сацыяльнай дэмагогіяй. Праводзіў агрэсіўную знешнюю палітыку, накіраваную на стварэнне германскай каланіяльнай імперыі, пашыраў германскую экспансію на Балканах, Блізкім Усходзе, Усходняй Азіі, Афрыцы, што прывяло да абвастрэння саперніцтва Германіі з Вялікабрытаніяй, Расіяй, Францыяй і садзейнічала набліжэнню 1-й сусветнай вайны.

Першая сусветная война[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм II нясе асабістую адказнасць за развязванне Першай сусветнай вайны.

Займаў пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага.

Вільгельм ІІ быў рашучым прыхільнікам ваеннай палітыкі, якая праводзілася ў 19141918 гадах. Пасля замаху на эрцгерцага Франца Фердынанда ў чэрвені 1914 года гарантаваў Аўстра-Венгрыі ўсялякую дапамогу з боку Германіі ў барацьбе з «сербскім варварствам». У часе вядомага выступу ў Рэйхстагу ў жніўні 1914 года сцвярджаў: «Ад сённяшняга дня я не ведаю палітычных партый, я ведаю толькі грамадзян Германіі». Палітыку кайзера падтрымалі ўсе дэпутацкія фракцыі Рэйхстага. У тым ліку сацыял-дэмакраты і католікі, якія да гэтага часу крытычна ставіліся да вайны.

У ходзе вайны, большую частку якой правёў у Вярхоўнай стаўцы нямецкіх войск у Плесе (Сілезія, цяпер Польшча), Вільгельм стаў паступова губляць уплыў на дзеянні на ваенным тэатры. Фактычна аб усіх найбольш важных аперацыях прымалі рашэнні генералы Эрых Людэндорф і Паўль фон Гіндэнбург.

Ад 1915 года Вільгельм фактычна быў пазбаўлены ўлады.

Тым не менш бачнасць уплывовасці ён імкнуўся ствараць. 29 ліпеня 1917 года Вільгельм наведаў на ўласным цягніку тэатр ваенных дзеянняў нападалёк ад Смаргоні, каб выказаць удзячнасць салдатам і афіцэрам, якія прымалі ўдзел ў абарончых баях з 19 па 26 ліпеня на пазіцыях Смаргонь-Крэва і адбіўшым рускія войскі пад час Крэўскай аперацыі[7].

Адрачэнне ад прастолу[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Лістападаўскай рэвалюцыі 1918 года ў Германіі ўцёк у Нідэрланды і 28.11.1918 адрокся ад прастолу. Паводле рашэння Парыжскай мірнай канферэнцыі (1919) падлягаў суду міжнароднага трыбунала, але не быў прыцягнуты да адказнасці, падтрымаў устанаўленне ў Германіі нацысцкай дыктатуры. Аўтар мемуараў Aus meinem Leben. 1859—1888. K. F. Koehler, Leipzig 1926; Ereignisse und Gestalten aus den Jahren 1878—1918. K. F. Koehler, Leipzig und Berlin 1922; Erinnerungen an Korfu. De Gruyter & Co., Berlin 1924.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Wilhelm II, German Emperor // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 William II // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Wilhelm II // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. http://www.irishtimes.com/news/world/europe/the-man-who-would-be-kaiser-1.1884029 Праверана 26 сакавіка 2015.
  5. 5,0 5,1 5,2 Kindred Britain
  6. 6,0 6,1 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. Як кайзер Вільгельм II прыязджаў на Смаргоншчыну // «Рэгіянальная газета»


Папярэднік:
Фрыдрых III
Імператар германскі
18881918
Пераемнік:
Папярэднік:
Фрыдрых III
Кароль прускі
18881918
Пераемнік: