Вільгельм I Аранскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм I Аранскі
Willem van Oranje
WilliamOfOrange1580.jpg
Вільгельм Аранскі. Праца А. Кея (1580).
1-ы Статхаўдэр Галандыі і Зеландыі
1579 — 10 ліпеня 1584
Папярэднік: Пасада заснавана
Пераемнік: Морыц Насаўскі
 
Веравызнанне: лютэранства, у 1573 годзе перайшоў у кальвінізм
Нараджэнне: 24 красавіка 1533({{padleft:1533|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})
Дыленбург, Насау, Свяшчэнная Рымская імперыя
Смерць: 10 ліпеня 1584({{padleft:1584|4|0}}-{{padleft:7|2|0}}-{{padleft:10|2|0}}) (51 год)
Дэлфт, Нідэрланды
Пахаванне: Дэлфт
Бацька: Вільгельм Насау-Дыленбургскі
Маці: Юліяна Штольберг-Вернігеродская
Дзеці: Q264258?, Q459440?, Q467592?, Морыц Аранскі, Q445880?, Q265243?, Q443476?, Q447766?, Q452527?, Q459423?, Q443511? і Фрэдэрык Генрых Аранскі

Вільгельм Аранскі — прынц Аранскі, граф Насау, правадыр паўстання ў Нідэрландах, супраць іспанскага панавання, якое паклала пачатак Васьмідзесяцігадовай вайне і прывяло да фармальнай незалежнасці Аб'яднаных правінцый(руск.) бел. у 1648 годзе.

Заможны дваранін Вільгельм першапачаткова служыў іспанскаму двару. Але незадаволены становішчам мясцовай арыстакратыі, пазбаўленнай палітычнай улады і іспанскім праследаваннем пратэстантаў, далучыўся да Нідэрландскага паўстання, адвярнуўшыся ад былых гаспадароў. Аказаўся найбольш уплывовым і палітычна здольным сярод паўстанцаў, здолеў атрымаць шэраг ваенных перамог у барацьбе з Іспаніяй. Абвешчаны іспанскім каралём па-за законам у 1580 годзе, быў забіты ў Дэлфце Жэрарам Бальтазарам.

Вільгельм Аранскі пры жыцці атрымаў мянушку Маўклівы. Ёсць некалькі тлумачэнняў паходжання гэтай мянушкі. Найбольш распаўсюджаным з'яўляецца тое, што ён рэдка гаварыў па спрэчных пытаннях у людных месцах, або цалкам пазбягаў разгавору на такія тэмы. У Нідэрландах ён таксама вядомы як Бацька Айчыны, дзяржаўны гімн Каралеўства Нідэрландаў напісаны ў яго гонар.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм нарадзіўся ў замку Дыленбург, што ў сучаснай Германіі. Быў старэйшым сынам Вільгельма, графа Насау і Юльяны Штольберг-Вернігеродскай. Яго бацька ўжо меў дачку ад папярэдняга шлюбу, у яго маці таксама ўжо было чацвёра дзяцей ад папярэдняга шлюбу. 4 мая 1533 года быў ахрышчаны па лютэранскай традыцыі. Пасля яго нарадзіліся яшчэ чатыры браты — Ян (1535—1606), Людовік (1538—1574), Адольф (1540—1568), Хендрык (1550—1574) і восем сясцёр. Пасля смерці стрыечнага брата Рэнэ Аранскага, які памёр бяздзетным у 1544 годзе, Вільгельм атрымаў у спадчыну ўсю яго маёмасць, у тым ліку тытул прынца Аранскага. З-за малалетняга ўзросту (было 11 гадоў), быў адданы пад рэгенства Карлу V. Карл, у сваю чаргу, патрабаваў даць Вільгельму каталіцкую адукацыю, за якой юнак быў напраўлены ў Брусель, дзе пад кіраўніцтвам Марыі Аўстрыйскай, на той час рэгенткі Нідэрландаў, Вільгельм вывучаў мовы, ваенную справу і дыпламатыю. Пры двары ён стаў вядомы, як разпешчанае багатае дзіця.

6 ліпеня 1551 Вільгельм ажаніўся з Ганнай ван Эгманд, дачкой і адзінай спадчынніцай Максіміліяна ван Эгманда, і атрымаў тытулы лорда Эгманда і графа Бюрэн. Ад шлюбу нарадзілася трое дзяцей: Марыя (1553—1554), Філіп-Вільгельм (1554—1618) і Марыя (1556—1616). У тым жа годзе Аранскі атрымаў тытул капітана ў кавалерыі. Пры заступніцтве Карла V, ён хутка зрабіў кар'еру, стаўшы ў 22 гады камандзірам імператарскага войска. У 1555 годзе стаў членам Дзяржаўнага савета, вышэйшай палітычнай установы ў Нідэрландах. У тым жа годзе Карл адрокся кароны на карысць свайго сына Філіпа ІІ.

24 сакавіка 1558 года памірае Ганна, пасля чаго Вільгельм пачынае раман з Эвай Элівер, тут да шлюбу справа не дайшла, аднак ад адносін застаўся сын Юсцін. У 1559 годзе Філіп назначыў Вільгельма штатгальтэрам правінцый Галандыя, Зеландыя, Утрэхт і Бургундыя, значна павялічыўшы яго палітычную вагу.

Ад палітыка да паўстанца[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм, 1555 год

Хоць і не суперак іспанскаму каралю Вільгельм хутка стаў адным з найбольш значных прадстаўнікоў апазіцыі ў Дзяржаным савеце. Апазіцыя выступала за наданне большай улады нідэрландскай арыстакратыі і абуралася іспанскаму засіллю ва ўпраўленні Нідэрландамі. Вільгельму не падабалася іспанская рэгілійная палітыка, якая прадугледжвала ганенні на пратэстантаў. Выхаваны як лютэранін і католік адначасова, быў прыхільнікам свабоды веравызнання. Тым часам палітыка інквізіцыі ў Нідэрландах, правадзімая кардыналам Гранвілем, спарадзіла рост незадаволенасці іспанскім урадам сярод каталіцкага насельніцтва.

25 жніўня 1561 года Вільгельм Аранскі ажаніўся ў другі раз. Новай жонкай стала Ганна Саксонская, якую сучаснікі апісалі як «грозную і зланраўную», мяркуючы, што Вільгельм ажаніўся з ёй, каб атрымаць большы ўплыў у Саксоніі, Гесэне і Пфальцы. У іх было пяць дзяцей: Ганна (1562), Ганна (1563—1588), Морыц (1564—1566), Морыц (1567—1625) і Эмілія (1569—1629).

У 1565 годзе група дробнага дваранства, у тым ліку і малодшы брат Вільгельма Людовік, утварыла Канфедэрацыю. І ўжо 5 красавіка перадала петыцыю Марыі Аўстрыйскай, у якой патрабавала спыніць праследаванне пратэстантаў. Са жніўня па кастрычнік Нідэрланды захлынула іконаборская вайна, вядомая як Beeldenstorm. Кальвіністы, незадаволеныя іспанскім прыгнётам, спагналі сваё абурэнне на каталіцкіх выявах святых, лічачы, што гэта супярэчыць другому запавету Божаму. У час хваляванняў былі знішчаны статуі і абразы ў сотнях цэркваў і манастыроў па ўсёй краіне. Між тым незадаволеннасць сярод насельніцтва расла, і Марыя была вымушана пагадзіцца з патрабаваннямі канфедэрацыі, спадзеючыся, што арыстакратыя дапаможа навесці парадак. Пасля гэтых падзей Вільгельм пачынае супрацоўнічаць з канфедэрацыяй. У канцы 1566 — пачатку 1567 гадоў стала ясна, што рэгентка не збіраецца выконваць сваіх абяцанняў. Пасля правалу некалькіх бунтаў, многія кальвіністы і лютэране вырашаюць пакінуць Нідэрланды. Філіп ІІ, незадаволены сітуацыяй, імкнецца спыніць беспарадак, гэтую місію ён даверыў герцагу Альбы Фернанда Альварэсу дэ Таледа. Даведаўшыся пра прыбыццё іспанскіх войск, Вільгельм адпраўляецца ў родны Насау. У жніўні 1567 года Альварэс, прыбыўшы ў Нідэрланды, склікае савет, на якім судзіць 10 000 удзельнікаў нядаўняй вайны (Крывавы савет). Вільгельм быў абвешчаны ворагам Іспаніі, яго маёмасць канфіскавана.

Як адзін з самых вядомых і папулярных палітыкаў, Вільгельм Аранскі ўзначаліў паўстанцаў. Ён спасіраваў пратэстанцкае пірацтва, якое нападала на прыбярэжныя гарады. Таксама стварыў армію, якая складалася ў асноўным з нямецкіх наёмнікаў. У 1568 годзе пад камандаваннем яго брата Людовіка армія ўвайшла ў Паўночныя Нідэрланды. 23 мая 1568 г. рэвалюцыйнае войска атрымала перамогу над іспанскай арміяй, у бітве пры Хейлігерлее. У адказ Альварэс прыгаварыў да смерці вядомых дваран і ўзначаліў паход на Гронінген. 21 ліпеня адбылася бітва пры Ёмінгене, дзе паўстанцы былі разгромлены. Сёння гэтыя дзве бітвы лічацца пачаткам Васьмідзесяцігадовай вайны.

Вайна[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Вільгельма стаў нацыянальным сцягам Нідэрландаў

У адказ на паражэнне, Вільгельм наймае шматлікую армію, аднак Альварэс імкнецца пазбегнуць сутычак паміж войскамі, заняўшы пазіцыю чакання. Альварэс быў праў, праз кароткі час Вільгельм сутыкнуўся з фінансавымі цяжкасцямі, яму не хапала грошай для далейшага ўтрымання войск. Наступныя гады Вільгельм выношваў планы нападзення, але беспаспяхова. Між тым ён здолеў застацца папулярным сярод насельніцтва, дзякуючы моцнай прапагандзе, публікуючы брашуры і лістоўкі. Сваю дзейнасць таго часу, Вільгельм характарызаваў як барацьбу не супраць іспанскага караля, а як барацьбу з няўдалым праўленнем іншаземных рэгентаў і прысутнасцю замежных войск.

1 красавіка 1572 года пратэстанцкім піратам удалося захапіць горад Брыл, які застаўся без іспанскага гарнізона. Пасля, многія гарады адчынілі свае дзверы. У скорым часе ў руках паўстанцаў аказаліся амаль усе гарады Галандыі і Зеландыі, за выключэннем Амстэрдама і Мідэлбурга. Мяцежныя гарады ўтварылі Генеральныя штаты, выбраўшы сваім штатгальтэрам Вільгельма Аранскага.

Тым часам паўстанцкая армія пачынае атрымліваць новыя перамогі па ўсёй краіне. Вільгельм са сваім войскам выступіў паходам у Паўднёвыя Нідэрланды, захапіўшы шэраг гарадоў, у тым ліку Лёвен і Рурманд. Ён спадзяваўся ўцягнуць у вайну французскіх пратэстантаў (гугенотаў), але гэты план праваліўся пасля Варфаламееўскай ночы, якая азнаменавала сабою пачатак хвалі гвалту супраць гугенотаў па ўсёй Францыі. Пасля паспяховай іспанскай атакі, Вільгельм быў вымушаны адступіць у глыб краіны. Арганізованае войска Філіпа ІІ здолела вярнуць некаторыя гарады, часам забіваючы ўсіх гараджан, як у Мехелене або Зютфене. Іспанская армія сустракала паўсюднае супраціўленне, толькі пасля сямі месяцаў асады быў здабыты Харлем, цаною 8 000 забітых, што вымусіла адмовіцца ад аблогі Алкмара.

У 1574 годзе Вільгельм выйграў рад бітваў, у тым ліку і марскіх. Аднак рашучыя дзеянні іспанцаў прывялі іх да галоўнай перамогі ў бітве пры Мокерхейдзе, у якой загінулі два браты Вільгельма Людовік і Генрых. У тым жа годзе паўстанцам удалося зняць аблогу Лейдэна, доўгачаканая перамога была адзначана ўказам Вільгельма, паводле якога быў створаны Лейдэнскі ўніверсітэт, першы ў Паўночных Нідэрландах.

24 красавіка 1575 года Вільгельм ажаніўся ў трэці раз. Яго папярэдні шлюб быў афіцыйна адменены ў 1571 годзе, з-за псіхічнай хваробы яго жонкі Ганны. Новай абранніцай стала Шарлота дэ Бурбон-Монпансье, якая нарадзіла яму шэсць дочак.

Пасля няўдалых мірных перагавораў у Брэдзе ў 1575 годзе, вайна працягвалася. Спрыяльнай навіной для паўстанцаў стала вестка аб смерці аднаго з іспанскіх галоўнакамандуючых, і з-за адсутнасці заробкаў вялікая частка войска дэзерціравала. Да прыходу новага камандуючага, Хуана Аўстрыйскага, Вільгельм Аранскі здолеў пераканаць большасць гарадоў і правінцый у неабходнасці сумесных дзеянняў, накіраваных на выгнанне іспанскіх войск, так званы Генцкі мір. Але ў яго не атрымалася дасягнуць адзінства ў пытанні аб рэлігіі. Каталіцкія гарады і правінцыі не давалі кальвіністам свабоды веравызнання, і наадварот.

Калі Хуан Аўстрыйскі ў 1577 годзе падпісаў Вечны ўказ, паводле якога прызнаваўся Генцкі мір, казалася, што вайна скончылася на карысць паўстанцаў. Але ў тым жа годзе Хуан захапіў Намюр і хваля абурэння зноў накрыла ўсе Нідэрланды. Герцаг Аўстрыйскі імкнецца паказаць, што ён гатовы да міру, але пры гэтым наўмысна не ідзе на перагаворы. 24 верасня 1577 года Хуан урачыста ўвайшоў у Брусель.

Тым часам кальвіністы становяцца ўсё больш радыкальнымі, і спрабуюць забараніць каталіцтва ў падуладных ім правінцыях. Па асабістых і палітычных прычынах, Вільгельм выступае супраць рэлігійнага перадзелу. Ён выступаў за свабоду веравызнання і разлічваў на палітычную патрымку як пратэстантаў, так і каталікоў. 6 студзеня 1579 года пяць паўднёвых правінцый, незадаволеныя дзеяннямі радыкальна настроеных паслядоўнікаў Вільгельма, аб'ядноўваюцца ў саюз і прымаюць рэгенства Алесандра Фарнезэ.

23 студзеня пяць паўночных правінцый ствараюць Утрэхцкі саюз, пацвердзіўшы сваё адзінства. Спачатку Вільгельм быў супраць саюза, марыўшы аб'яднаць усе правінцыі, аднак 3 мая ён афіцыйна прызнаў утварэнне. Утрэхцкі саюз пазней ператварыўся ў дэ-факта канстытуцыю і аставаўся адзінай сувязю паміж правінцыямі да 1595 года.

Фармальная незалежнасць[правіць | правіць зыходнік]

Вільгельм і яго прыхільнікі шукалі знешняй падтрымкі. Ён і раней некалькі разоў звяртаўся за дапамогай да Францыі, на гэты раз яму ўдалося заручыцца падтрымкай Генрыха ІІІ Валуа, брата французскага караля. 23 верасня 1580 года паміж Генрыхам і Штатамі быў складзены дагавор, па якім герцаг атрымаў тытул «абаронца свабоды Нідэрландаў» і станавіўся новым правіцелем. 22 ліпеня 1581 года Генеральныя штаты аб'явілі аб сваім рашэнні больш не прызнаваць іспанскага караля Філіпа ІІ. Гэта стала фармальным абвяшчэннем незалежнасці.

18 сакавіка ў Антверпене адбыўся замах на жыццё Вільгельма. Ён змог выжыць, дзякуючы клопатам яго жонкі Шарлоты, якая неўзабаве памерла 5 мая.

Валуа не карыстаўся папулярнасцю ў насельніцтва. Для мясцовых жыхароў французы з'яўляліся ворагамі, тым больш, што новы правіцель не цікавіўся пытаннямі рэлігіі, яго нават абвінавачвалі ў планіраванні забойства Вільгельма. Правінцыі Зеландыя і Галандыя адмовіліся прызнаваць падданства Генрыху, а Вільгельма моцна раскрытыкавалі за навязванне «французскага кірунку». У адказ Генрых вырашыў захапіць сілаю Антверпен, але гараджане здолелі адстаяць свой горад. Пасля гэтай падзеі становішча герцага стала безнадзейным, і ён пакінуў краіну.

Між тым Зеландыя і Галандыя захавалі Вільгельма ў якасці штатгальтэра, абвясціўшы яго сваім суверэнам. У разгар гэтых падзей Вільгельм заключае свой чацвёрты і апошні шлюб з Луізай дэ Каліньі, ад якога нарадзіўся Фрэдэрык Генрых Аранскі.

Забойства[правіць | правіць зыходнік]

Месца забойства Вільгельма, на сцяне захаваліся адтуліны ад куль

Вільгельм быў забіты 10 ліпеня 1584 года іспанскім агентам Бальтазарам Жэрарам. Забойца хаваўся ў каралеўскіх пакоях, калі прынц увайшоў, стрэліў у яго тры разы. Ён памёр практычна імгненна. Пахаваны ў Дэлфце. Новым штатгальтэрам Зеландыі і Галандыі быў назначаны сын Вільгельма Морыц. Нідэрланды атрымалі незалежнасць пасля Вестфальскага міру ў 1648 годзе.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Rachfahl F., Wilhelm von Oranien…, Bd 1-3, Halle — Haag, 1906-24;
  • Blok P. J., Willem de Eerste Prins van Oranje, dl 1-2, Arnst., 1919-20;
  • Schelven A. A., Willem von Oranje, Haarlem, 2011.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік:
іспанскія штатгальтэры, Максіміліян Генінскі
Штатгальтэр Галандыі
1572-1584
Пераемнік:
Морыц Аранскі