Вільгельм I Леў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Вільгельм I Леў
шатл. гэл.: Uilliam mac Eanric,
англ.: William I the Lion
Вільгельм I Леў
Вільгельм I Леў.
сцяг
кароль Шатландыі
9 снежня 1165 — 4 снежня 1214
Каранацыя: 24 снежня 1165, Скун
Папярэднік: Малькальм IV Дзева
Пераемнік: Аляксандр II Шатландскі
 
Дзейнасць: палітык
Нараджэнне: 1142 ці 1143
Ханцінгдан[d], Хантынгданшыр[d], Кембрыджшыр[d], Англія
Смерць: 4 снежня 1214
Стэрлінг[d], Шатландыя, Вялікабрытанія
Пахаванне: Арбрацкае абацтва[d]
Дынастыя: Данкельдская дынастыя
Бацька: Генрых Шатландскі, граф Ханцінгдан[d]
Маці: Ада дэ Варэн[d]
Жонка: Эрменгарда дэ Бамон[d]
Дзеці: Маргарэт Шатландская[d], Ізабэла Шатландская[d], Аляксандр II, кароль Шатландыі і Ізабэла Мак Уільям[d]

Вільгельм I Леў Шатландскі (англ.: William I; стар.-гэл. Uilliam mac Eanric; суч. гэл. Uilleam mac Eanraig; каля 1143 — 4 снежня 1214) — кароль Шатландыі з 1165 года, прадстаўнік Данкельдскай дынастыі, унук Давіда I Святога, караля Шатландыі. Яго кіраванне было адным з самых доўгіх у гісторыі Шатландыі. Ён узышоў на трон пасля смерці бяздзетнага старэйшага брата Малькальма IV.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У адрозненне ад глыбока рэлігійнага і слабога брата, Вільгельм быў добра складзены, рудавалосы і надзвычай упарты. Ён быў актыўным манархам, чыё кіраванне было азмрочана неразумнымі спробамі аднавіць кантроль над Нартумбрыяй.

Традыцыйна Вільгельма лічаць заснавальнікам Арбрацкага абацтва. Пры ім каралеўскім гербам Шатландыі стаў «Пунсовы Леў, які стаіць на задніх лапах на залатым поле». Магчыма, гэта адбылося таму, што храніст Джон Фордун называў караля «Львом Правасуддзя».

Вільгельм таксама атрымаў у спадчыну тытул графа Нартумбрыйскага ў 1152 годзе. Тым не менш, у 1154 годзе ён перадаў гэты тытул Генрыху II Англійскаму). Гэта стварыла праблему пасля ўзыходжання Вільгельма на трон, калі ён паспрабаваў вярнуць спадчыну.

У 11731174 гадах Вільгельм Леў, спадзяючыся захапіць Нартумбрыю (у паўночна-ўсходняй Англіі), прыняў актыўны ўдзел у паўстанні супраць англійскага караля Генрыха II і яго сыноў. Улетку 1174 года Вільгельм Леў быў узяты ў палон каля Алніка прыхільнікамі Генрыха II і паводле дагавора ў Фалезе (у канцы 1174 года) прызнаў сябе васалам Генрыха II, а Шатландыю — яго ленам, пасля чаго быў вызвалены. Незалежнасць Шатландыі была адноўлена паводле Кентэрберыйскім дагаворы (1189 год) паміж Вільгельмам Львом і Рычардам I Львінае Сэрца, які меў патрэбу ў грошах для ўдзелу ў Трэцім крыжовым паходзе і прадаў сюзерэнныя правы бацькі за 10 тыс. сярэбраных марак.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Фалезскага дагавора Генрых II атрымаў права выбраць для Вільгельма жонку. Выбар паў на Эрменгарду дэ Бамон, унучку Генрыха I Англійскага.

Такім чынам, 5 верасня 1186 года ў Вудстаку Вільгельм узяў шлюб з Эрменгардай дэ Бамон-о-Мэн (пам. у 1233), дачкой Рышара I дэ Бамон-о-Мэн (пам. каля 1200), віконта дэ Бамон-сюр-Сарт (унука караля Генрыха I Англійскага), ад якой меў чацвярых дзяцей:

  • Маргарэт (11931259), замужам за Х'юбертам дэ Бургам, 1-м графам Кента;
  • Ізабела (11951253), замужам за Роджэрам Бігадам, 4-м графам Норфалка;
  • Аляксандр II Шатландскі (11981249), які стаў спадчыннікам бацькі і быў каралём Шатландыі ў 12141249;
  • Марджары (12001244), замужам за Гілбертам Маршалам, 4-м графам Пембрука.

Акрамя таго, Вільгельм меў шматлікае пазашлюбнае нашчадства:

  • Маргарэт (пам. пасля 1226), жонка Юстаса дэ Вескі (11691216), лорда Алніка, іх праўнук Уільям дэ Вескі быў прэтэндэнтам на шатландскую карону ў 1291 годзе;
  • Роберт дэ Лондан;
  • Генрых дэ Галайтлі, яго сын Патрык быў прэтэндэнтам на карону Шатландыі ў 1291 годзе;
  • Ада (каля 11741200) Фіцуільям, жонка Патрыка (11521232), графа Данбар;
  • Аўфрыка, жонка Уільяма дэ Сэй, іх унук Роджэр дэ Мандэвіль быў прэтэндэнтам на карону Шатландыі ў 1291 годзе;
  • Ізабела, з 1183 года жонка Роберта III Бруса (пам. у 1191), лорда Анандэйла, затым сэра Уільяма дэ Рос.

Вільгельм Леў сканаў у Стэрлінгу 4 снежня 1214 года і быў пахаваны ў Арбрацкім абацтве.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Папярэднік
Малкальм IV
 Кароль Шатландыі 
11651214
Пераемнік
Аляксандр II