Вільгельм V Набожны
Вільгельм V Набожны ням.: Wilhelm V der Fromme | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
24 кастрычніка 1579 — 15 кастрычніка 1597 | |||
Папярэднік | Альбрэхт V | ||
Адрачэнне | 15 кастрычніка 1597 | ||
Дзейнасць | арыстакрат | ||
Веравызнанне | каталіцтва | ||
Нараджэнне | 29 верасня 1548 Ландсгут | ||
Смерць | 7 лютага 1626 (77 гадоў) палац Шлайсгайм | ||
Пахаванне | царква Св. Міхаіла ў Мюнхене | ||
Род | Вітэльсбахі, Баварска-Мюнхенская галіна | ||
Бацька | Альбрэхт V | ||
Маці | Ганна Аўстрыйская | ||
Жонка | Рэната Латарынгская | ||
Дзеці | сыны: Крыстаф, Максіміліян I, Філіп Вільгельм, Фердынанд, Карл, Альбрэхт VI дочкі: Крысціна, Марыя Ганна, Элеанора-Магдалена Магдалена | ||
Вільгельм V Набожны (ням.: Wilhelm V der Fromme; 29 верасня 1548; Ландсгут — 7 лютага 1626; Шлайсгайм) — герцаг Баварыі з 1579 па 1597 з роду Вітэльсбахаў.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Раннія гады[правіць | правіць зыходнік]
Вільгельм — сын герцага Альбрэхта V і яго жонкі Ганны Аўстрыйскай. Ён атрымаў езуіцкую адукацыю і праявіў сваю прыхільнасць да прынцыпащ Контррэфармацыі. Атрымаў мянушку «Набожны», таму што ўвесь вольны час прысвячаў малітвам і рэлігійнай літаратуры. Удзельнічаў у грамадскім жыцці, быў паломнікам. Ён, як спадчынны прынц жыў у сваёй рэзідэнцыі крэпасць Траўсніц у Ландсгуце. Паміж 1568 і 1578 гадамі ён перабудаваў свой гатычны замак у стылі рэнесанс.
Кіраванне[правіць | правіць зыходнік]
Як яго бацька і дзядуля Вільгельм прытрымліваўся ідэй Контррэфармацыі. Ён зрабіў свайго брата Эрнеста архібіскупам кёльнскім падчас ваеннай кампаніі 1583 года. Іншы яго брат Фердынанд камандаваў баварскай арміяй першыя 18 гадоў Кёльнскай вайны, каб забяспечыць баварскаму герцагу тытул курфюрста. Саюзная іспанская армія пад камандаваннем Алесандра Фарнезэ выслала з Кёльна суперніка Вітэльсбахаў за курфюрства Гебхарда фон Вальдбурга. Гэта замацавала за баварскімі герцагамі валоданне архібіскупствам і курфюрствам на 200 гадоў, што было асаблівым гонарам Вітэльсбахаў.
У часы кіравання Вільгельма ўсё некаталіцкае насельніцтва вымушана было пакінуць Баварыю. Герцаг сфарміраваў Духоўны савет, які сачыў за становішчам рэлігійных спраў у краіне. Духоўны савет будаваў новыя кляштары, храмы і школы. У той час адбылася вялікая колькасць выпадкаў рэлігійнага спалення ведзьмаў.
Паміж 1583 і 1597 гадамі ў Мюнхене былі пабудаваны асноўныя цэнтры Контррэфармацыі — езуіцкі каледж і езуіцкая царква Св. Міхаіла. Расходы на адпраўку езуіцкіх місіянераў у Амерыку і Азію прывялі да спусташэння казны. 15 кастрычніка 1597 года Вільгельм вырашыў адрачыся ад прастола на карысць свайго сына Максіміліяна, а сам сышоў у манастыр, дзе правёў рэштку жыцця. Памёр Вільгельм у 1626 годзе ў закладзеным ім палацы Шлайсгайм. Пахаваны ў храме Св. Міхаіла, які ён жа і пабудаваў, калі быў герцагам.
Продкі[правіць | правіць зыходнік]
Сям'я і дзеці[правіць | правіць зыходнік]
Ажаніўся з Рэнатай Латарынгскай (1544—1602) 22 лютага 1568 у Мюнхене. У іх нарадзілася 10 дзяцей, трое з якіх памерлі ў маленстве ці дзяцінстве.
- Крыстаф (нар. і пам. 1570)
- Крысціна (1571—1580)
- Максіміліян I (1573—1651) — герцаг Баварыі з 1597, курфюрст Баварыі з 1623.
- Марыя Ганна (1574—1616) — першая жонка германскага імператара Фердынанда II.
- Філіп Вільгельм (22 верасня 1576 — 18 мая 1598) — архібіскуп Рэгенсбурга з 1595, кардынал з 1597.
- Фердынанд (6 кастрычніка 1577 — 13 верасня 1650) — архібіскуп Кёльнскі.
- Элеанора Магдалена (1578—1579)
- Карл (1580—1587)
- Альбрэхт VI (26 лютага 1584 — 5 ліпеня 1666), герцаг Баварска-Лейхтэнбергскі
- Магдалена (4 ліпеня 1587 — 25 верасня 1628); муж: з 1613 Вольфганг Вільгельм (4 лістапада 1578 — 20 сакавіка 1653), пфальцграф Нойбурга з 1614, герцаг Юліха і Берга з 1614
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Sigmund von Riezler. Wilhelm V. der Fromme, Herzog von Baiern // Allgemeine Deutsche Biographie (ADB). Band 43. — Leipzig: Duncker & Humblot, 1898. — P. 88—90.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вільгельм V Набожны
- genealogy