Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства
Вільнюскі саміт Усходняга партнёрства — двухдзённы саміт ініцыятывы Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», які адбыўся 28-29 лістапада 2013 года ў Вільнюсе у Палацы кіраўнікоў.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У саміце прынялі ўдзел усе лідары краін «Усходняга партнёрства»: прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў, Арменіі Серж Саргсян, Грузіі Георгій Маргвелашвілі, прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ, прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч, міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей[1].
Еўрапейскі Саюз прадстаўлялі: прэзідэнт Еўрапейскага савета Герман ван Рампёй, старшыня Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу, прэзідэнт Еўрапарламента Марцін Шульц, вярхоўны прадстаўнік ЕС па пытаннях знешняй палітыкі і палітыкі бяспекі Кэтрын Эштан, камісары ЕС па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле і гандлю Карэл дэ Гюхт.
Падчас саміту Грузія і Малдова парафіравалі Пагадненне аб асацыяцыі з ЕС[2]. Тут жа прадугледжвалася падпісаць Пагадненне аб асацыяцыі і Пагадненне аб паглыбленай і ўсёабдымнай зоне свабоднага гандлю з Украінай, аднак за тыдзень да саміту ўкраінскі ўрад прыпыніў працэс падрыхтоўкі да падпісання[3]. Таксама адмовіўся падпісаць пагадненне аб асацыяцыі з ЕС Азербайджан[4].
Старшыня Еўракамісіі Барозу адпрэчыў прапанову прэзідэнта Украіны Януковіча аб ўдзеле Расіі ў перамовах Украіны з Еўрасаюзам[5], а Марцін Шульц заявіў, што дагавор з Украінай можа быць падпісаны з наступным прэзідэнтам[6]. Гаспадыня саміту прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ не хавала свайго расчаравання і заняла цвёрдую пазіцыю: «Ніякіх здзелак ці змоў з украінскім кіраўніцтвам ЕС дакладна практыкавацца не будзе»[7].
Удзельнікі саміту прынялі Вільнюскую дэкларацыю, заклікаўшы постсавецкія дзяржавы Усходняй Еўропы і Закаўказзя да правядзення шырэйшых дэмакратычных і эканамічных рэформаў, а таксама заклікаўшы Расію паважаць выбар гэтых краін у інтарэсах еўрапейскай інтэграцыі[8].
Еўрапейская камісія па пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства прапанавала бязвізавы ўезд у Шэнгенскую зону грамадзянам Малдовы ў сувязі з тым, што Урад Малдовы паспяхова выканаў усе крытэрыі плана дзеянняў па лібералізацыі візавага рэжыму[9].
Зноскі[правіць | правіць зыходнік]
- ↑ Таня Дэкер. Главы краін Еўрасаюза сабраліся ў Палацы кіраўнікоў (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014. Архівавана 5 снежня 2013.
- ↑ ЕС парафіраваў Пагадненне пра асацыяцыю з Малдовай і Грузіяй (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Вільнюскі саміт прыняў дэкларацыю аб падтрымцы асацыяцыі Украіны з ЕС (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Азербайджан адмовіўся ад асацыяцыі з Еўрасаюзам (25 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Барозу: Трохбаковых перамоў з РФ і Украінай па асацыяцыі Кіева з ЕС не будзе (29 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Глава Еўрапарламента: Кіеў можа зблізіцца з ЕС пасля сыходу Януковіча (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Фінал Вільнюскага саміту: строгія ацэнкі ў адрас Украіны і Расіі
- ↑ Еўрапарламент мае намер заклікаць Расію ўстрымацца ад ціску на краіны Усходняга партнёрства (11 верасня 2013). Праверана 24 студзеня 2014.
- ↑ Таня Дэкер. Еўракамісія прапанавала Малдове бязвізавы ўезд у зону Шэнгена (28 лістапада 2013). Праверана 24 студзеня 2014. Архівавана 18 студзеня 2014.