Перайсці да зместу

Вільнюс (аэрапорт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вільнюс
Выява лагатыпа
ІАТА: VNOІКАА: EYVI
Інфармацыя
Краіна
Дата адкрыцця 1944
Эксплуатант Ministry of Transport and Communications[d]
Вышыня НУМ 200 м
Сайт vilnius-airport.lt
Карта
' (Літва)
'
'
Статыстыка
Гадавы пасажырапаток 3 915 960[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аэрапорт Вільнюс (літ.: Vilniaus oro uostas (IATA: VNOICAO: EYVI) — міжнародны аэрапорт сталіцы Літвы, размешчаны за 7 кіламетраў на поўдзень ад цэнтра Вільнюса ў Науйінінскім старастве.

З’яўляецца найбуйнейшым аэрапортам ў Літве (80 % пасажырапатоку, 2017) і другім па загружанасці аэрапортам у Прыбалтыцы (па выніках 2019 года аэрапорт абслужыў звыш 5 мільёнаў чалавек).

Вузлавы аэрапорт для лоўкостараў Ryanair і Wizz Air, а таксама для авіякампаніі airBaltic. Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца дзяржаўная кампанія Lithuanian Airports. Быў базай для закрытай у 2018 годзе літоўскай чартарнай авіякампаніі Small Planet Airlines.

Аэрапорт пачаў сваю працу 17 жніўня 1932 года. Першапачаткова аэрапорт насіў назву «Вільня-Парубанак» (польск.: Wilno-Porubanek па назве найбліжэйшай вёскі Парубанак (цяпер раён Кіртымай). Спачатку з аэрапорта ажыццяўляліся толькі ўнутраныя рэйсы на Варшаву і Львоў. Затым, з 15 красавіка 1939-га, і міжнародныя, на Каўнас.

4 кастрычніка 1954 года было завершана будаўніцтва першага будынка аэравакзала, пабудаванага ў стылі сталінскага ампіру па праекце архітэктараў Дзмітрыя Бурдзіна і Генадзя Елкіна; у цяперашні час у ім размешчаны тэрмінал прылёту. У канцы 1980-х гадоў стары будынак ужо з цяжкасцю спраўляўся з узрослым пасажырапатокам і было прынята рашэнне аб пабудове другога тэрмінала. Ён быў адкрыты ў 1993 годзе, у ім размясціўся тэрмінал вылету. Пасля ўступлення Літвы ў Шэнгенскую зону (2007) спатрэбілася пабудаваць трэці будынак, каб аэрапорт адпавядаў усім патрабаванням і правілам Шэнгенскага пагаднення. Яго адкрыццё адбылося ў 2007 годзе[2]. У цяперашні час аэрапорт можа забяспечыць пасажырапаток парадку 1,8 млн пасажыраў пры колькасці палётаў прыблізна 30 тыс. у год, не лічачы грузавых перавозак, аб’ём якіх ужо перавысіў 5000 тон у год.

У 2014 годзе былі праведзены даследаванні УПП, якія выявілі неабходнасць яе рэканструкцыі. Рамонт планавалася пачаць у 2016 годзе, але толькі ў 2017 годзе была праведзена значная рэканструкцыя (пасля гэтага УПП праслужыць яшчэ 25 гадоў), аэрапорт быў зачынены на пару месяцаў (шмат рэйсаў былі перанесены ў Каўнас)[3][4].

Авіякампаніі і пункты прызначэння

[правіць | правіць зыходнік]
Boeing 737—300 Small Planet Airlines вылятае з аэрапорта Вільнюс
A320-200 Airbus Wizz Air ў аэрапорце Вільнюс
Embraer E-175 Белавія ў аэрапорце Вільнюс

Па стане на лістапад 2017 года з аэрапорта Вільнюс выконваюць рэйсы наступныя авіякампаніі:

Авіякампаніі Кірункі
Aegean Airlines Афіны
Austrian Airlines Вена
airBaltic Амстердам, Берлін (Тэгель), Мюнхен, Парыж (Шарль дэ Голь), Рыга, Талін
Brussels Airlines Брусель
Corendon Airlines Анталья
Finnair Хельсінкі
Freebird Airlines Анталья
LOT Polish Airlines Варшава (Шапен)
Lufthansa Франкфурт-на-Майне
Nordica Талін
Norwegian Air Shuttle Осла (Гардэрмуэн), Стакгольм (Арланда)
Ryanair Барселона, Бергама, Берлін (Шонефельд), Бірмінгем, Бове, Брэмен, Дублін, Кёльн-Бон[5], Ліверпуль, Лідс-Брадфорд, Лондан (Лутон), Лондан (Станстэд), Мадрыд, Мальта, Нюрнберг, Осла (Гардэрмуэн), Рым (Чампіна), Франкфурт-Ган, Афіны, Ханья
Scandinavian Airlines Капенгаген, Стакгольм (Арланда)
Small Planet Airlines Агадыр, Алам, Анталья, Барселона, Бергама, Бодрум, Бургас, Варна, Газіпаса, Гран-Канарыя, Даламан, Дубай (Аль-Мактум), Жэнева[6], Зальцбург, Іракліон, Кальяры, Катанія, Кос, Ламецыя-Тэрме[7], Ларнака, Малага, Марса, Монастыр, Мостар, Ніца, Пальма-дэ-Маёрка, Рыека, Родас, Таба, Тэнэрыфэ (Паўднёвы), Фару, Фуншал, Хургада, Шарм-эш-Шэйх, Энфідха
SmartLynx Airlines Більбаа, Варна, Гран-Канарыя, Рыека, Фару
Turkish Airlines Стамбул
Vueling Барселона
Wizz Air Афіны[8], Бары, Барселона, Белфаст, Бергама, Білун, Бове, Варшава (Шапен), Гданьск, Гётэбарг, Донкастэр-Шэфілд, Дортмунд, Кіеў (Жуляны), Кутаісі, Ларнака, Лондан (Лутон), Мемінген, Ніца, Рэйк’явік (Кеблавік), Рым (Ф’юмічына), Сандэф’ёрд, Стакгольм (Скаўста), Тэль-Авіў (Бен-Гурыён), Эйндховен, Агадыр, Грэнобль[9]
Аэрофлот Масква (Шарамеццева)
Белавія Мінск
Міжнародныя авіялініі Украіны Кіеў (Барыспаль), Адэса
РусЛайн Санкт-Пецярбург (Пулкава)
Ютэйр Масква (Унукава)
Статыстыка аэрапорта Вільнюс[10]
Год Пасажырапаток, чал. Змены Рэйсы
1992 248520
1993 230200 -7,4 %
1994 352373 +53,1 %
1995 355638 +0,9 %
1996 370537 +4,2 %
1997 410879 +10,9 %
1998 461989 +12,4 % 16711
1999 480708 +4,1 % 18711
2000 521529 +8,5 % 17277
2001 584171 +12,0 % 18362
2002 634991 +8,7 % 17124
2003 719850 +13,4 % 18336
2004 964164 +33,9 % 23665
2005 1281872 +33,0 % 29193
2006 1451468 +13.2 % 29347
2007 1717222 +18.3 % 32840
2008 2048439 +19.3 % 37839
2009 1308632 −36.1 % -
2010 1373859 +4.98 % 26106
2011 1712467 +24.7 % 27703
2012 2208099 +28.94 % 29995
2013 2661869 +20.55 % 32778
2014 2942670 +10.55 % 37254
2015 3336084 +13,37 % 39289
2016 3814001 +14,33 % 41304
2017 3761837
2018 4923000
2019 5004922

Транспартныя зносіны

[правіць | правіць зыходнік]
Чыгуначная станцыя аэрапорт Вільня

Аэрапорт звязаны з Вільнюсам:

  • аўтобусным паведамленнем (прыблізна з 5:30 да 23:00):
    • маршруты № 1 і 2 рознымі шляхамі звязваюць аэрапорт з чыгуначным вакзалам[11] ;
    • маршрут № 88, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт з плошчай Еўропы;
    • хуткі маршрут № 3G, праходзячы праз цэнтральную частку горада, звязвае аэрапорт са спальным мікрараёнам Фабіёнішкес.
  • чыгуначным паведамленнем: паміж чыгуначным вакзалам і аэрапортам ходзіць аўтаматрыса (рэйкавы аўтобус) PESA 620M (18 рэйсаў у дзень (па раскладзе 2020 года з 04:55 да 20:30)[12])
  • таксі

Міжнароднае паведамленне з Рыгай: з аэрапорта ў латвійскую сталіцу і назад курсуюць мікрааўтобусы кампаніі flybus. Расклад прывязаны да прылёту і вылетаў Wizz Air і Ryanair.

Зноскі

  1. https://infogram.com/vno-keleiviai-1hdw2jpvnqdop2l
  2. О Вильнюсском аэропорте на сайте «Привет Литва»
  3. Реконструкция взлетно-посадочной полосы (ВПП) Вильнюсского аэропорта. Вильнюсский аэропорт. Архівавана з першакрыніцы 9 верасня 2017. Праверана 9 верасня 2017.
  4. Vilnius Airport to be closed for a renovation until Aug. 17. The Seattle Times.
  5. Ryanair Stellt Rekord-Winterflugplan 2017/2018 Für Köln/Bonn Vor | Ryanair's Corporate Website (англ.). Corporate.ryanair.com (8 лютага 2017). Праверана 23 жніўня 2017.
  6. Small Planet Adds Geneva Service in Jan 2015 (англ.). airlineroute.net. Праверана 6 May 2015.
  7. Small Planet Adds Lamezia Terme Operation in Sep/Oct 2015 (англ.). airlineroute.net. Праверана 6 May 2015.
  8. WIZZ AIR ANNOUNCES AN EXTENSIVE LOW-FARE NETWORK FROM ATHENS (англ.). Wizzair (16 кастрычніка 2017). Праверана 4 лістапада 2017.
  9. Liu, Jim (20 July 2016). "WizzAir Plans Additoinal New Routes in W16"(англ.). Airlineroute, Routesonline. Праверана 20 July 2016.
  10. Vilnius airport statistics.
  11. Сайт компании «Услуги сообщения» (літ.: «Susisiekimo paslaugos»)
  12. Расписание Архівавана 23 красавіка 2020. на сайте компании «Литовские железные дороги»