Вільня (рака)
Вільня, Вілейка | |
---|---|
літ. Vilnia, Vilnelė | |
![]() | |
Характарыстыка | |
Даўжыня | 82 км |
Басейн | 633 км² |
Расход вады | 5,6 м³/с (у межах Вільнюса) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 54°33′27″ пн. ш. 25°44′11″ у. д.HGЯO |
Вусце | Вілія |
• Месцазнаходжанне | Вільнюс |
• Каардынаты | 54°41′20″ пн. ш. 25°17′32″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Беларусь | Гродзенская вобласць |
Літва | Вільнюскі павет |
Краіны | |
![]() |
Вільня, Вілейка[1] (літ.: Vilnia, Vilnelė) — рака ў Гродзенскай вобласці Беларусі і Літве, левы прыток ракі Вілія (Нярыс).
Даўжыня ракі 82 км. Плошча вадазбору 633 км². Пачынаецца на паўночны захад ад вёскі Кемяны Ашмянскага раёна, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага раёнаў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы. Упадае ў Вілію ў Вільнюсе. Сярэдні расход вады ў межах Вільнюса складае 5,6[1] м³/с.
Новая літоўская форма назвы Vilnelė ўяўляе сабою кальку польскай памяншальнай формы Wilenka. Па некаторых меркаваннях, назва звязаная з літоўскім vilnis – «хваля». У Літве вядомы шэраг прыродных аб'ектаў (рэкі, азёры, балоты), назвы якіх утвораны ад гэтага кораня[2].
У ніжнім цячэнні на берагах Вільні знаходзіцца Бельмонт — вядомы турыстычны цэнтр Усходняй Літвы.
Зноскі
- ↑ а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- ↑ Vanagas A. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. P. 384.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Вільня, Вілейка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 458. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.