Вільфрыд Войніч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Міхаіл Леанардавіч Войніч (псеўд. «Вільфрэд»)
польск.: Michał Habdank Wojnicz
Michał Wojnicz c. 1885.png
Міхаіл Войніч, 1885 год
Род дзейнасці:

антыквар, гісторык, хімік

Дата нараджэння:

31 кастрычніка 1865(1865-10-31)

Месца нараджэння:

Цяльшай, Ковенская губерня, Расійская імперыя (цяпер — Літва)

Дата смерці:

19 сакавіка 1930(1930-03-19) (64 гады)

Месца смерці:

Нью-Ёрк

Жонка:

Этэль Ліліян Войніч

Commons-logo.svg Міхаіл Леанардавіч Войніч (псеўд. «Вільфрэд») на Вікісховішчы

Вільфрыд Войніч, Міхаіл Леанардавіч Войніч (польск.: Michał Habdank Wojnicz, 31 кастрычніка 1865, Цяльшай, Літва — 19 сакавіка 1930, Нью-Ёрк) — дзеяч народніцкага і польскага сацыялістычнага руху, бібліяфіл і антыквар, першаадкрывальнік знакамітага «Рукапісу Войніча». Муж Этэль Ліліян Войніч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэвалюцыйную работу ў Расіі, Польшчы, на Беларусі і Украіне. Разам з гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёкаў палітычных зняволеных з варшаўскай цытадэлі. У 1885 годзе арыштаваны, высланы на 5 гадоў ва Усходнюю Сібір. У 1890 годзе ў Англіі. Удзельнічаў у выданні часопісу «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 годзе Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Пляханавым, Верай Засуліч, П. Л. Лаўровым. У 1894 годзе разам з жонкай старыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэвалюцыйнай літаратуры ў Расійскую імперыю, у канцы 1890-х гадоў адышоў ад палітычнай дзейнасці. З 1920 года ў ЗША.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн., 1997 Т. 4. — С. 256. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).