Вілі Клаас
Вілі Клаас | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
нідэрл.: Willy Claes | |||||||
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Серджа Баланціна | ||||||
Пераемнік | Серджа Баланціна | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Mark Eyskens[d] | ||||||
Пераемнік | Frank Vandenbroucke[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
24 лістапада 1938[1][2][…] (86 гадоў) |
||||||
Дзеці | Hilde Claes[d] | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
|
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Вілем (Вілі) Вернер Хюберт Клаас (нідэрл.: Willem «Willy» Werner Hubert Claes; нар. 24 лістапада 1938, Хаселт) — бельгійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Скончыў Брусельскі вольны ўніверсітэт. Член Бельгійскай сацыялістычнай партыі, а пасля яе расколу — Фламандскай. Неаднаразова — дэпутат бельгійскага парламента, упершыню заваяваў мандат у 1968 годзе.
Пікам яго палітычнай кар’еры было абранне генеральным сакратаром НАТА. На гэтай пасадзе ён прабыў менш за год, у 1994—1995 гадах. Менавіта падчас кароткага кіраўніцтва Клааса, НАТА ўпершыню задзейнічала ваенную сілу для ўрэгулявання канфлікту ў Босніі. У сувязі з расследаваннем аб факце атрымання хабару членамі Фламандскай сацыялістычнай партыі ад італьянскай авіябудаўнічай кампаніі Agusta вымушаны быў пакінуць палітычную арэну.
Жанаты, мае двух сыноў.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Willy Claes // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Willy Claes // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.