Вінаградаўскі раён (Архангельская вобласць)
Вінаградаўскі раён | |
---|---|
![]() | |
Краіна | |
Уваходзіць у |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Дата ўтварэння | 1929 |
Насельніцтва |
|
Плошча |
|
![]() |
|
![]() |
Вінаградаўскі раён (руск.: Виногра́довский район) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) і муніцыпальнае ўтварэнне (Вінаградаўская муніцыпальная акруга, з 2021 года) у складзе Архангельскай вобласці (Расія). Адміністрацыйны цэнтр знаходзіцца ў пасёлку Бярэзнік.
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вінаградаўскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Вінаградаўскі раён размешчаны ў цэнтральнай частцы Архангельскай вобласці, у сярэднім цячэнні ракі Паўночнай Дзвіны, дзе ў яе ўпадаюць левы прыток Вага і правы прыток Ваеньга.
На мяжы з Халмагорскім раёнам урэз паверхні вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 7 метраў над узроўнем мора — гэта найніжэйшы пункт раёна. На мяжы з Верхнятоемскім раёнам урэз вады ў Паўночнай Дзвіне знаходзіцца на адзнацы 20 метраў над узроўнем мора. Ва ўсходняй частцы раёна, на водападзеле басейнаў рэк Пінегі і Паўночнай Дзвіны, знаходзіцца найвышэйшы пункт раёна — 235 метраў над узроўнем мора. Раён размешчаны ў тайговай зоне. Клімат умерана кантынентальны.
Плошча раёна 12,56 тыс. км². Плошча зямельнага фонду: 1256077 га (на 01.01.1996 года). Плошча ляснога фонду: 1184025 га.
Працягласць раёна з поўначы на поўдзень 130 км, з захаду на ўсход 170 км.
Мяжуе на захадзе з Плясецкім раёнам і гарадской акругай Мірнай, на паўночным захадзе з Халмагорскім раёнам, на паўночным усходзе з Пінежскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Верхнятоемскім раёнам, на паўднёвым захадзе з Шэнкурскім раёнам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
- ↑ https://rosstat.gov.ru/compendium/document/13282 — Росстат, 2023.