Вінаробства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вінаро́бства — прыгатаванне віна шляхам спіртавога браджэння з вінаграду, а таксама з соку пладоў і ягад.

Тэхналагічныя працэсы вырабу вінаграднага віна падзяляюць на першаснае вінаробства (перапрацоўка вінаграду, прыгатаванне вінаматэрыялаў) і другаснае вінаробства (апрацоўка і вытрымка вінаматэрыялаў з мэтай надання ім пэўнага смаку, букета, паху і стабільнасці). Асноўны працэс першаснага вінаробства  — спіртавое браджэнне сусла, у якое ўводзяць чыстую культуру дражджэй; браджэнне можа адбывацца і на прыродных дражджах, якія ёсць у вінаградзе. Для прыгатавання мацаванага і дэсертнага віна разам з сокам зброджваюць ці настойваюць і здробнены вінаград. Для сухіх він сусла зброджваюць поўнасцю, для паўсухіх, моцных і дэсертных — часткова.

Найбойльш эфектыўныя для вытрымкі і захоўвання віна вінныя падвалы ці вінасховішчы — наземныя памяшканні з кандыцыяніраваннем паветра. Пры вытрымцы праводзяць даліўку, пераліўку, асвятленне, фільтрацыю, купаж, ахаладжэнне і інш. аперацыі, у выніку якіх віно набывае зададзеныя якасці.

У раёнах, дзе вырошчваюць вінаград, на працягу тысячагоддзяў існуе непрамысловае вінаробства. У хатніх умовах вырабляюць пераважна ардынарныя віны мацункам 9—12 %.

У прамысловасці для вытворчасці віна выкарыстоўваюць паточныя высокапрадукцыйныя лініі перапрацоўкі вінаграду, устаноўкі бесперапыннага браджэння, аўтаматызаваныя лініі разліву.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]