Перайсці да зместу

Віндэльвен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віндэльвен
шведск. Vindelälven
Характарыстыка
Даўжыня 450 км
Басейн 13 000 км²
Вадацёк
Выток Возера ў Скандынаўскіх гарах
 • Каардынаты 66°22′12,88″ пн. ш. 15°47′25,54″ у. д.HGЯO
Вусце Умеэльвен
 • Каардынаты 63°55′09,97″ пн. ш. 19°51′34,19″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Storvindeln[d]

Краіна
physical
Віндэльвен
Віндэльвен
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Віндэльвен (Vindelälven) — рака на поўначы Швецыі, галоўны (левы) прыток р. Умэ Эльв. Даўжыня каля 450 км, плошча басейна каля 13 тыс. км². Бярэ пачатак у Скандынаўскіх гарах на вышыні каля 1100 м. Сілкаванне снегавое і дажджавое. Сярэднегадавы расход каля 190 м³/сек. Цячэ ў вузкай даліне; шмат вадаспадаў. Працякае праз шэраг азёр; найбуйнейшае з іх — Стур-Віндэльн, ніжэй якога Віндэльвен выкарыстоўваецца для сплаву леса.

Зноскі