Віно на свяце Святога Марціна
| | ||
| Пітэр Брэйгель Старэйшы | ||
| De Wijn van het Sint-Maartensfeest. 1565 | ||
| нідэрл.: De ekster op de galg | ||
| Матэрыял | лён | |
|---|---|---|
| Тэхніка | тэмпера | |
| Памеры | 148 × 270,5 см | |
| Прада, Мадрыд | ||
| (інв. P008040[1]) | ||
«Віно на свяце Святога Марціна» (нідэрл.: De Wijn van het Sint-Maartensfeest) — самая вялікая[2] з вядомых на гэты момант карціна Пітэра Брэйгеля Старэйшага. Карціна была напісана ў 1565 годзе, у наш час захоўваецца ў зборы музея Прада, дзе ў 2010 годзе пацвердзілі прыналежнасць карціны пэндзлю Брэйгеля.
На карціне намалявана сцэна з сялянскага жыцця — святкаванне дня Святога Марціна, які адзначаецца 11 лістапада, на ім па традыцыі людзі каштуюць першае віно ўраджаю гэтага сезона.
«Віно на свяце Святога Марціна» — адна з нешматлікіх ацалелых прац, выкананых на лёне. Да моманту рэстаўрацыі ў пачатку 2000-х гадоў стан карціны вымушаў жадаць лепшага, у тым ліку гэта звязана з далікатнасцю тэхнікі і крохкасцю матэрыялу, праблемнага для доўгага захоўвання[3].
У 2010 годзе спецыялісты музея Прада пацвердзілі аўтэнтычнасць і аўтарства карціны, даследаванне рэнтгенам дазволіла выявіць фрагменты подпісу Брэйгеля; раней музей набыў карціну за меншую суму, чым яна магла б быць пры наяўнасці пацверджанага аўтарства[4]. Сюжэт карціны адпавядае задакументаванаму апісанню працы, якая захоўвалася ў асабняку роду Ганзага ў пачатку XVII стагоддзя, тым не менш, пацвердзіць гэта напэўна нельга; так, у Музеі гісторыі мастацтваў у Вене знаходзіцца падобная карціна, якая адлюстроўвае святкаванне дня Святога Марціна[2]. Існуе дакументальнае пацверджанне таго, што карціна знаходзілася ў калекцыі IX Герцага Медзінаселі Луіса Франсіска дэ ла Серда і Арагона[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б https://www.museodelprado.es/en/the-collection/art-work/the-wine-of-saint-martins-day/e6d44e39-77fb-4deb-a5ed-0a99fbe76847 Праверана 5 лістапада 2016.
- ↑ а б в The Wine of Saint Martin’s Day (англ.). Prado. Праверана 10 кастрычніка 2016.
- ↑ Vogel, Carol (24 September 2010). In Rare Find, Prado Says Painting Is by Bruegel the Elder(англ.). New York Times. Праверана 2016-10-10.
- ↑ Garcia, Angeles. Cultura inicia la adquisicion por siete millones de una de las obras mas importantes de Bruegel 'El Viejo' (ісп.). El Pais (23 верасня 2010). Праверана 10 кастрычніка 2016.