Вінцэнты Міхал Галынскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вінцэнты Міхал Галынскі
Клямры[d]
Клямры[d]
маршалак дваранства Магілёўскай губерні
1808 — 1814
маршалак шляхты Чэрыкаўскага павета
з 1802

Нараджэнне 1770
Смерць 1831
Род Галынскія[d]
Бацька Ян Юзафавіч Галынскі
Маці Барбара з Кашыцаў[d]
Жонка Любоў Іванаўна Ганчарова[d]
Дзеці Вольга з Галынскіх[d], Эма з Галынскіх[d], Стэфан Галынскі[d] і Аляксандр Галынскі
Член у
Адукацыя
Дзейнасць пісьменнік
Прыналежнасць Расійская імперыя
Узнагароды
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Вінцэнты Міхал Галынскі, або Вікенцій Іванавіч Галынскі (Wincenty Michał Hołyński; 1770 — 1831) — палкоўнік расійскай імператарскай арміі, тайны саветнік, магілёўскі губернскі маршалак (1808—1814). Уладальнік маёнтка Крычаў Чэрыкаўскага павета.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са старажытнага беларускага роду Галынскіх[1]. Нарадзіўся ў сям’і Яна (Восіпавіча) Галынскага, губернскага маршалка магілёўскага, і Барбары з Кашыцаў. Атрымаў хатняе выхаванне. У 1787 годзе скончыў з адзнакай Мсціслаўскі езуіцкі калегіум. Працягнуў навучанне ва ўніверсітэце Лейпцыга. Вольна размаўляў на польскай, рускай, французскай, нямецкай мовах.

Пачаў службу ў 1791 годзе ў чыне капітан-паручніка Праабражэнскага лейб-гвардыі палка. Удзельнічаў у руска-турэцкай вайне 1787—1791 гадоў. За праяўленую адвагу пры штурме Ізмаіла 11 снежня 1790 года быў узнагароджаны ордэнам Святога Георгія 4 ступені[2].

Пра тое, як юнак Галынскі стаў уладальнікам 12000 душ у Магілёўскай губерні, аканом князя Зубава распавядаў наступнае[3]. Аднойчы Кацярына II паабяцала Зубаву (свайму тагачаснаму фаварыту) велізарны маёнтак у новадалучанай Беларусі, але потым успомніла, што ўжо падарыла яго Пацёмкіну. Каб выправіць недагляд, за абедам яна сказала Пацёмкіну:

«Прадай мне твой магілёўскі маёнтак!». Пацёмкін, счырванеўшы да вушэй, хутка азірнуўшыся, адказваў, што выканаць жаданне яе вялікасці не можа, таму што маёнтак учора прададзена — «вось яму!» — і ён паказаў на стаячага за яго крэсламі маладога камер-юнкера Галынскага. Імператрыца, якая была вельмі збянтэжана, здагадваючыся, што Пацёмкін здагадаўся пра яе намер, спытала Галынскага з замяшаннем: «Як жа гэты ты купіў маёнтак у найяснейшага?» Пацёмкін, апярэджваючы адказ, кінуў уяўнаму пакупцу выразны позірк, і здагадлівы Галынскі глыбокім паклонам пацвердзіў выдумку князя Таўрычаскага[3].

Каб не быць абвінавачаным у хлусні, Пацёмкін вымушаны быў прадаць маёнтак Галынскаму, якому выдаў для гэтай куплі 50 000 асігнацыямі з патайной казны, дзе гэты маёнтак быў тут жа і закладзены. «Такім чынам 18-гадовы юнак, яшчэ напярэдадні небагаты, малаважны дваранін зрабіўся адным з найпершых багацеяў-памешчыкаў толькі дзякуючы ўзаемнай нянавісці князя Пацёмкіна і Зубава»[3].

У 1810 г. за Галынскім лічылася 11300 дзесяцін зямлі, 46 двароў, 838 душ прыгонных. У 1824 годзе за Вінцэнтам Галынскім лічылася 1186 прыгонных душ у Клімавіцкім і Чэрыкаўскім паветах.

З 1802 года — маршалак дваранства Чэрыкаўскага павета Магілёўскай губерні. У 1808—1814 гадах — маршалак (прадвадзіцель дваранства) Магілёўскай губерні[4]. У 1810 годзе быў пераназваны з палкоўнікаў у стацкія саветнікі.

Удзельнік канфедэрацыі магілёўскай шляхты (ліпень 1812). Са жніўня па лістапад 1812 года — старшыня Магілёўскай грамадзянска-вайсковай камісіі. Яго высілкамі набіралася 30-тысячнае апалчэнне Магілёўскай губерні ў дапамогу арміі Напалеона. У 1814 годзе — чыноўнік асобых даручэнняў Міністэрства паліцыі Расійскай імперыі. З 1820 года ў чыне сапраўднага стацкага саветніка выконваў асобыя даручэнні па Міністэрстве ўнутраных спраў[5][6]. З 1827 года і да смерці — прысутны[7] у савеце міністра ўнутраных спраў у чыне тайнага саветніка[8].

Член Таварыства заахвочвання мастакоў у 1820—1831 гадах. Член Вольнага таварыства аматараў расійскай славеснасці са снежня 1821 года. У 1825—1831 гадах — старшыня 5-га аддзялення (якое апеквалася пра захаванне здароўя чалавечага і ўсякіх свойскіх жывёл) Вольнага эканамічнага таварыства[9].

Сачыненні[правіць | правіць зыходнік]

У 1800 годзе апублікаваў у Рызе кнігу пра сваё падарожжа па Германіі і Італіі («Relation de voyage en Allemagne et en Italie»). Аўтар паэмы «Вялікі Ян Сабескі» (1806). У 1820 годзе выдаў «Усеагульную геаграфію» (Всеобщая география) у дзвюх частках і некалькіх прац па сельскагаспадарчых пытаннях.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Жонка (з 02 ліпеня 1806 года) — Любоў Іванаўна Ганчарова (05.07.1794—24.02.1822[10]), унучка калужскага купца Афанасія Ганчарова і дачка падпалкоўніка Івана Апанасавіча Ганчарова (1746—1802). Памерла ад радзільнай гарачкі, пахавана ў царкве Сашэсця Святога духу ў Аляксандра-Неўскай лаўры[11]. У шлюбе мела восем дзяцей, з іх:

  • Вольга (1808— ?), якая дзяўчынай раз'язджала ў пошуках прыгод па Еўропе і вярнулася на радзіму з Парыжа пад выдуманым імем у суправаджэнні нейкага французскага маркіза, цалкам грэбуючы меркаваннем свету, а галоўнае сваім нарачоным спадаром Пагодзіным[12], які абсыпаў яе грашыма і падарункамі. 11 кастрычніка 1836 года ў Маскве выйшла замуж за Франсуа Лёвэ-Веймара  (фр.) (1801—1854), літаратара, гісторыка і дыпламата[13]. Пра гэты шлюб В. Паўлішчава пісала: «Кажуць, быццам Галынская дурніца, а я так лічу, што яна вельмі нават разумная: ёй 34 гады, сабой непрыгожая і, і ўвогуле не такая ўжо багатая, і быўшы тройчы ў сваім жыцці заручанай, выйсці замуж за Лёвэ-Веймара — праўда ж, гэта зусім не па-дурному»[14].
  • Эма (Любоў) (1812—1868), з 1830 года замужам за польскім графам Іосіфам Міхайлавічам Борхам (1807—1881). Паводле слоў сучасніцы, мадам Борх была вельмі прыгожая сабой і вельмі панадлівая, у яе былі прыгожыя, ярка-сінія вочы, невялікі рост, маленькія пералётныя ножкі і самаздаволены выгляд[15]. Была ў вялікай модзе пры двары і карысталася прыхільнасцю імператара Мікалая I[16].
  • Стэфан  (польск.) (Аляксандр-Мікалай) (1815—1878);
  • Аляксандр (Ян-Іаахім) (1816—1893);
  • Варвара (20.01.1818[17]— ?), выпускніца Екацярынінскага інстытута, замужам (з 05.11.1841, Парыж) за графам Шарлем Марыа Аліўе дэ Шапдэлен (1840).
  • Соф'я (23.12.1820[18]— ?)
  • Надзея (02.02.1822[10]— ?)

Зноскі

  1. Алфавитный список дворянских родов, внесенных в родословные дворянские книги Могилевской губернии: составлен в 1908 года. — Могилев: Типо-лит. Я.Н. Подземского, 1908. — С. 17. — 25 с.
  2. Приказ № 826 (439) от 25 марта 1791 г. «За отличную храбрость, оказанную при штурме крепости Измаила, с истреблением бывшей там армии»
  3. а б в Русская старина. Том XVII. 1876. Выпуски 9-12
  4. Губернский маршал // Могилевская губерния // Месяцослов с росписью чиновных особ, или общий штат Российской империи, на лето от Рождества Христова 1809. Часть вторая. — СПб.: Типография при Императорской Академии наук, 1809. — С. 400.
  5. По особым поручениям: // Министерство внутренних дел // Месяцослов с росписью чиновных особ, или общий штат Российской империи, на лето от Рождества Христова 1821. Часть первая. — СПб.: Типография при Императорской Академии наук, 1821. — С. 413.
  6. По особым поручениям // Министерство внутренних дел // Месяцослов с росписью чиновных особ или общий штат Российской империи на лето от Рождества Христова 1826. Часть первая. — СПб.: Типография при Императорской Академии наук, 1826. — С. 374—375.
  7. Прысутны (у гэтым выпадку) — той, хто мае ў савеце статус вышэй за звычайнага яго члена.
  8. Министерство внутренних дел // Месяцослов и общий штат Российской империи на 1831. Часть первая. — СПб.: Типография при Императорской Академии наук, 1831. — С. 340.
  9. Императорское вольное экономическое общество // Месяцослов и общий штат Российской империи на 1831. Часть первая. — СПб.: Типография при Императорской Академии наук, 1831. — С. 711.
  10. а б ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 203. с. 6, 45. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.
  11. Великий князь Николай Михайлович. Петербургский некрополь / Сост. В. Саитов. В 4-х т. — СПб., 1912—1913.- Т. 1. — С. 642.
  12. Васіль Васільевіч Пагодзін (1790—1863), з 1831 года генерал-інтэндант дзеючай арміі ў Польшчы, сенатар.
  13. Adolphe François Loève-Veimars (1799-1854): Der Übersetzer und Diplomat als... - Leslie Brückner - Google Books
  14. Письма О. С. Павлищевой к мужу и отцу. 1831—1837. Т.2. — СПб.: Изд-во «Пушкинский фонд», 1994.— С.179.
  15. Долли Фикельмон. Дневник 1829—1837. Весь пушкинский Петербург. — М.: Минувшее, 2009. — 1002 с.
  16. Фаварытка цара(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 кастрычніка 2014. Праверана 15 жніўня 2021.
  17. ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 190. с. 92. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.
  18. ЦГИА СПб. ф.19. оп.111. д. 198. с. 65. Метрические книги Владимирской церкви в Придворных слободах.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Краснолуцкий, А.Ю. Злая судьба рода Голынских? / А.Ю. Краснолуцкий. — Санкт-Петербург : Политехн. ун-т, 2009. — 233 с.
  • Раюк, А.Р. Нефармальныя сувязі паміж дваранствам Магілёўскай губерні ў 1772—1863 гг. / А.Р. Раюк, І.М. Рыжанкоў // Гісторыя Магілёва: мінулае і сучаснасць : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнародн. навук.-практычн. канф., Магілёў, 26-27 чэрв. 2013 г. / уклад. А.М. Бацюкоў, І.А. Пушкін. — Магілёў : УА МДУХ, 2013. — С. 314—319.