Вінцэнт Козел-Паклеўскі (афіцэр)
| Вінцэнт Козел-Паклеўскі | |
|---|---|
| Вінцэнт Козел-Паклеўскі | |
| Дата нараджэння | 13 (25) кастрычніка 1889 |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 1940 |
| Месца смерці | |
| Бацька | Юзаф Козел-Паклеўскі |
| Маці | Julia Ambrożyna Poklewska-Koziełł[d] |
| Альма-матар | |
| Грамадзянства | |
| Род войскаў | танкавыя войскі[d] |
| Званне | капітан |
| Бітвы/войны | |
| Узнагароды і званні | |
Вінцэнт Козел-Паклеўскі (польск.: Wincenty Koziełł-Poklewski; 13 (25) кастрычніка 1889, Таліца, Пермская губерня — 1940, Катынь, Смаленская вобласць) — капітан войск панцырных (бранетанкавых) міжваеннай Польшчы[1], ахвяра Катынскага расстрэлу.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Са шляхецкага роду Козел-Паклеўскіх уласнага герба «Козел». Сын высланага ў Сібір паўстанца Юзафа Козел-Паклеўскага і Юліі-Амбражына Козел-Паклеўскай (1863—1938), далёкай сваячкі Юзафа з вількамірскай галіны роду Козел-Паклеўскіх.
Вінцэнт Козел-Паклеўскі скончыў сярэднюю школу ў Екацярынбургу і Сельскагаспадарчую акадэмію ў Дублянах[2]. З адукацыі інжынер сельскай гаспадаркі. Са снежня 1917 года ўлан 3-га ўланскага палка І-га Польскага корпусу ў Рускай імператарскай арміі. Узнагароджаны аксамітнай стужкай[3].
Пасля вяртання на радзіму ў 1918 годзе ўступіў у Войска Польскае, служыў у 3-м Уланскім палку. Да мая 1920 года інструктар Цэнтральнай унтэр-афіцэрскай школы ў Перамышлі. Удзельнічаў у польска-савецкай вайне. Узнагароджаны Ордэнам Vіrtutі Mіlіtarі за бітву пад Крашэвам 10 жніўня 1920 года (прашэнне падпісана камандзірам 2-й кавалерыйскай дывізіі палкоўнікам Густавам Орліч-Дрэшэрам)[4]. Быў камандзірам эскадрону 203-га добраахвотніцкага палка ўланаў. У міжваенны час у 1921 годзе звольнены ў запас у званні капітана.
У 1924 годзе зноў у войску, накіраваны ў школу бронеаўтамабіляў у Самюр у Францыі. У лістападзе 1925 годзе як афіцэр запасу, прызваны на дзейную службу, зацверджаны малодшым афіцэрам 1-га эскадрону бронеаўтамабіляў у Гродне з адначасовым пераводам з 8-га палка конных стральцоў да 10-га палка ўланаў. У 1928 годзе быў камандзірам эскадрону бронеаўтамабіляў 5-й асобнай кавалерыйскай брыгады ў Кракаве. Са жніўня 1929 года ў адстаўцы.
Пасля адстаўкі кіраваў маёнткам Людвінова. Калісьці маці — Юлія Козел-Паклеўская, падзяліла спадчынны маёнтак Вялікая Сэрвач паміж трыма сынамі — старэйшы сын Юзаф атрымаў уласна Вялікую Сэрвач з сядзібным домам і броварам, Вінцэнт — толькі пабудаваны фальварак Людвінова, а малодшы Тадэвуш — Кастыкі з вадзяным млыном.
Вінцэнт у 1928—1929 гадах заснаваў у Людвінове звераферму «Сэрвач», дзе гадавалі ліс і норак на футра. Да канца 1930-х гадоў прадпрыемства стала адным з буйнейшых у Польшчы, на яго прыпадала 50 % нацыянальнай вытворчасці футра.
Пасля пачатку Другой сусветнай вайны мабілізаваны. Трапіў у савецкі палон, з 16 лістапада 1939 да 14 студзеня 1940 года вязень лагера ў Казельску. У вопісе ад 16 лістапада значыўся як хворы ў шпіталі ваеннапалонных. Паміж 19 і 21 красавіка 1940 года перададзены ў распараджэнне начальніка НКУС Смаленскай вобласці — спіс на высылку 036/4, п.п. 6 ад 16 красавіка 1940 года[5]. Забіты 20—22 красавіка 1940 года органамі НКУС у Катынскім лесе. Падчас эксгумацыі, праведзенай немцамі ў 1943 годзе, Вінцэнт не ідэнтыфікаваны.
Да 1990 года сваякі шукалі інфармацыю праз Бюро інфармацыі і расследаванняў Польскага Чырвонага Крыжа ў Варшаве. Сімвалічная магіла Вінцэнта Козел-Паклеўскага знаходзіцца на варшаўскіх могілках Старыя Павонзкі (участак Z-3-26).

Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Быў тройчы жанаты. Меў сына Рышарда (1919—1988) і дачку Барбару (1924—1995).
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ «Tajny Dziennik Personalny Rezerw» (Nr 2), Warszawa: MSWojsk, 28 kwietnia 1939, s. 46.
- ↑ Jan Kiński, Helena Malanowska, Urszula Olech, Wacław Ryżewski, Janina Snitko-Rzeszut, Teresa Żach: Katyń. Księga Cmentarna Polskiego Cmentarza Wojennego. Marek Tarczyński (red.). Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, 2000., s. 301.
- ↑ Dziennik Personalny" (R. III, Nr 21), Warszawa, 15 lipca 1922, s. 528.
- ↑ Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.
- ↑ Kazimierz Banaszek, Wanda Krystyna Roman, Zdzisław Sawicki: Kawalerowie Orderu Virtuti Militari w mogiłach katyńskich. Warszawa: Kapituła Orderu Wojennego Virtuti Militari, 2000., s. 227.
- Нарадзіліся 25 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1889 годзе
- Нарадзіліся ў Пермскай губерні
- Памерлі ў 1940 годзе
- Памерлі ў Смаленскай вобласці
- Выпускнікі Львоўскага нацыянальнага ўніверсітэта прыродакарыстання
- Кавалеры сярэбранага знака ордэна Virtuti Militari
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя сярэбраным крыжам Заслугі
- Асобы
- Козел-Паклеўскія
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны
- Удзельнікі польска-савецкай вайны
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Польскія ваенныя, забітыя ў Катыні