Вінцэнт Тышкевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вінцэнт Тышкевіч
Vincent Tyškievič. Вінцэнт Тышкевіч (1873).jpg
Вінцэнт Тышкевіч. Гравюра XIX ст.
POL COA Leliwa.svg
Герб «Ляліва»
 
Нараджэнне 1757
Смерць 12 сакавіка 1816(1816-03-12)
Род Тышкевічы
Бацька Антоні Казімір Тышкевіч
Маці Тэрэза Тызенгаўз. Шлюб у 1753 годзе
Жонка Марыя Тэрэза Панятоўская. Шлюб у 1778 годзе
Дзеці няма
 
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава

Вінцэнт Тышкевіч (1757 — 12 сакавіка 1816, маёнтак Дубай каля Пінска[1]) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Пісар вялікі літоўскі1780), рэферэндар вялікі літоўскі1781).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вінцэнт Тышкевіч

З лагойскай лініі роду Тышкевічаў гербу «Ляліва», сын Антонія Казіміра, генерал-лейтэнанта літоўскага войска, і Тэрэзы з роду Тызенгаўзаў. Успадкаваў ад бацькі тытул графа на Лагойску і Бярдычаве і маёнткі Лагойск (Мінская губерня), Свіслач (Літоўска-Гродзенская губерня) і Белаполле (Слабодска-Украінская губерня), а таксама шэраг маёнткаў у Пінскім павеце (Мінская губерня). Трымаў Стралкоўскае староства.

Нанова перабудаваў маёнтак Свіслач, заклаў галандскага кшталту парк, перарэзаў яго каналамі і стварыў вялікі заасад. Заснаваў у мястэчку на ўласныя сродкі Свіслацкую гімназію — цэнтр асветы і вальнадумства на Гарадзеншчыне пачатку XIX стагоддзя[2].

У 1778 г. пабраўся шлюбам з Марыяй-Тэрэзай Панятоўскай (1761—1831), пляменніцай польскага караля і вялікага князя літоўскага Станіслава-Аўгуста, ад якой не меў дзяцей.

Паводле тэстаменту ад 1813 г. свае багатыя маёнткі перадаваў сваякам: Лагойск адпісаў графу Пію Тышкевічу (1756—1858), Белаполле — украінскім Тышкевічам, а Свіслач — графу Юзафу Тышкевічу (1724—1815), старосце вяляціцкаму.

Цікавыя факты[правіць | правіць зыходнік]

Вінцэнт Тышкевіч практыкаваў пакаранні ў дачыненні да ўласных аканомаў, калі тыя пераўзыходзілі раз і назаўсёды ўсталяваны гадавы прыбытак маёнтку[3].

Зноскі