Вінцэсь Мудроў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вінцэсь Мудроў
Vinceś Mudroú.JPG
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

11 верасня 1953(1953-09-11) (64 гады)

Месца нараджэння:

Сцяг БССР Полацк

Грамадзянства:

Сцяг Беларусі Беларусь

Альма-матар:

Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменнік, журналіст

Жанр:

проза

Мова твораў:

беларуская

Дэбют:

«Жанчыны ля басэйна» (1992)

Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы


Вінцэсь Мудроў (нар. 11 верасня 1953, Полацк) — беларускі празаік і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і савецкага афіцэра, рускага па нацыянальнасці. Дзяцінства і юнацтва правёў у Беларусі, на радзіме маці. Вучыўся ў Наваполацкай сярэдняй школы № 2. Скончыў Наваполацкі політэхнічны інстытут (1976). Працаваў інжынерам на прадпрыемствах Наваполацку, а пасля Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі РСФСР. Са школьных гадоў займаўся грамадскай дзейнасцю, пастаянна адчуваў кантроль КДБ. У канцы 1980-х вярнуўся ў Беларусь. У 1990-х рэдагаваў літаратурны альманах «Ксэракс Беларускі». Працаваў карэспандэнтам Радыё «Свабода». Сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, Саюза беларускіх пісьменнікаў і Таварыства вольных літаратараў. Жыве ў Наваполацку.

Грамадская дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

У старэйшых класах (канец 1960-х) вывешваў на школьнай дошцы аб'яваў праграмы перадач «Голаса Амерыкі», «Радыё Свабода» і іншых заходніх радыёстанцый, за што адчуваў ціск з боку школьнай адміністрацыі. Крытычна ставіўся савецкай рэчаіснасці.

Пад час вучобы ў інстытуце стаў ініцыятарам выдання рукапіснага літаратурна-мастацкага часопіса «Блакітны ліхтар». Разам з групай аднадумцаў (Валерый Шлыкаў, Анатоль Рыбікаў, Андрэй Грабаў і інш.) у 1971—1974 гадах выпусціў 15-ць нумароў часопіса. Разам з літаратурнымі матэрыяламі ў часопісе змяшчаліся публіцыстычныя творы з крытыкай палітыкі русіфікацыі ў БССР. Адзін з нумароў, цалкам падрыхтаваны В. Мудровым, змяшчаў яго погляд на праблемы беларускай мовы і яе перспектывы ва ўмовах СССР. У адным са сваіх вершаў В. Мудроў параўнаў беларусаў са зніклым народам этрускаў. Колькасць аўтараў і чытачоў часопіса ўзрастала, апроч Полацка і Наваполацку яго чытала пэўнае кола людзей у БДУ і іншых мінскіх ВНУ.

У 1974 годзе на след часопіса выйшаў КДБ, усе нумары «Блакітнага ліхтара» былі канфіскаваны. З В. Мудровым і іншымі выдаўцамі былі праведзены «прафілактычныя гутаркі», выпуск часопіса спыніўся. Па сканчэнні ў 1976 годзе сканчэнні інстытута В. Мудрову адмовілі ў прыёме на працу на наваполацкі завод «Вымяральнік» з прычыны палітычнай ненадзейнасці, бо завод належаў да ліку «абаронных» прадпрыемстваў.

У 2-й палове 1970-1980-х В. Мудроў актыўна займаўся капіраваннем і распаўсюджваннем забароненай у СССР літаратуры, у прыватнасці, твораў М. Булгакава «Ракавыя яйкі» і «Сабачае сэрца». Асаблівую ўвагу даваў распаўсюджванню навуковых і публіцыстычных матэрыялаў нацыянальнага характару — «Расейска-крыўскага (беларускага) слоўніка» В. Ластоўскага, часопіса «Крывіч», вершаў і паэм Ларысы Геніюш. В. Мудроў наведваў Л. Геніюш у Зэльве; у 1983 удзельнічаў у пахаванні паэтэсы, якая знаходзілася пад наглядам КДБ. У 1986 годзе супрацоўнікі КДБ падчас чарговай «прафілактычнай гутаркі» пагражалі выслаць яго за антысавецкую дзейнасць з Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругі, дзе ён на той час працаваў.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг прозы:

  • «Жанчыны ля басейна» (1992),
  • «Гісторыя аднаго злачынства» (1993),
  • «Зімовыя сны» (1999),
  • «Ператвораныя ў попел» (2005),
  • «Альбом сямейны» (2007),
  • «Багун» (2013),
  • «Албанскае танга» (2016),
  • «Страна огненных птиц» (2016),
  • «Последняя репетиция» (2016),
  • «Албанское танго» (2016),
  • «Забойца анёла» (2017)
  • «Помнік літары "Ў"» (2018).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вінцэсь Мудроў // Літара.net: Персаналіі — Эл. рэсурс litara.net
  • Арлоў У. Мудроў Вінцэсь // Дэмакратычная апазыцыя Беларусі: 1956—1991. Пэрсанажы і кантэкст. Менск: Архіў Найноўшае Гісторыі, 1999. — ISBN 985-6374-08-1
  • Мудроў Вінцэсь // Часопіс «Наша Вера»: Аўтары — Эл. рэсурс media.catholic.by

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]