Вініпегосіс
Выгляд
| Вініпегосіс | |
|---|---|
| англ.: Lake Winnipegosis | |
| | |
| Морфаметрыя | |
| Вышыня над узроўнем мора | 254 м |
| Даўжыня | 245 км |
| Шырыня | 51 км |
| Плошча | 5370 км² |
| Аб’ём | 20,1 км³ |
| Найбольшая глыбіня | 18 м |
| Сярэдняя глыбіня | 12 м |
| Басейн | |
| Плошча вадазбору | 10000 [1] км² |
| Размяшчэнне | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Манітоба |
Вініпегосіс (Winnipegosis) — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна ў 300 км на паўночны захад ад горада Вініпег. Вініпегосіс з'яўляецца другім па велічыні з трох вялікіх азёр у цэнтральнай частцы правінцыі Манітобы.
Сярэдняя глыбіня — 12 м. Жыўленне ад шматлікіх невялікіх рэк і азёр, найбольш буйныя рэкі — Суон, Рэд-Дзір, Вудзі. Сцёк з паўднёвага ўскрайку возера па рацэ Уотэрхен у возера Манітоба. Вініпегосіс належыць басейну возера Вініпег, ракі Нельсан і Гудзонава заліва.

