Вініпег (возера)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вініпег
англ.: Lake Winnipeg
Lake Winnipeg map.png
Каардынаты: 52°07′ пн. ш. 97°15′ з. д.HGЯO
Размяшчэнне Манітоба, КанадаСцяг Канады
Вышыня над узроўнем мора 217 м
Даўжыня 416 км
Шырыня 100 км
Плошча 24514 км²
Даўжыня берагавой лініі 1858 км
Найбольшая глыбіня 36 м
Сярэдняя глыбіня 12 м
Плошча вадазбору 984 200 км²
Упадаюць Вініпег
Выцякаюць Нельсан
Вініпег (Канада)
Вініпег
Вініпег
Commons-logo.svg Вініпег на Вікісховішчы

Вініпег — буйное возера ў правінцыі Манітоба, Канада, прыкладна ў 55 км на поўнач ад горада Вініпег. Геаграфічныя каардынаты — 52°07′ пн. ш. 97°15′ з. д.HGЯO. Гэта найбуйнейшае возера ў межах паўднёвай Канады.

Пляж на возеры

Возера Вініпег — пятае па плошчы прэснаводнае возера ў Канадзе, але яно адносна мелкае (сярэдняя глыбіня складае ўсяго 12 м, за выключэннем вузкага 60 метраў глыбінёй канала, які злучае паўночную і паўднёвую часткі возера). Возера Вініпег — 12ае па плошчы прэснаводнае возера ў свеце.

На ўсходнім боку возера растуць некранутыя тайговыя лясы і цячэ мноства рэчак, гэты раён неўзабаве можа быць занесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Возера мае выцягнутую форму, даўжыня з поўдня на поўнач — 416 км, на возеры працяглыя пясчаныя берагі, буйныя вапняковыя скалы і шмат пячор з кажанамі ў некаторых раёнах. На возеры больш шасцісот астравоў, большасць з іх неабжытыя і дзікія. Плошча вадазбору возера складае каля 984200 км², гэта тэрыторыя ўключае правінцыі Канады Альберта, Саскачэван, Манітоба, Антарыа, а таксама штаты ЗША Мінесота, і Паўночная Дакота.

Некаторыя рэкі, якія ўпадаюць у возера:

Назва паходзіць ад індзейскага племені вінебага.