Вірджынальная кніга Фіцуільяма

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Вірджынальная кніга Фіцуільяма (англ.: Fitzwilliam Virginal Book) — зборнік клавірнай (пераважна вірджынальнай) англійскай музыкі елізавецінскага і якабінскага перыядаў, адна з галоўных крыніц інструментальнай англійскай музыкі позняга Рэнесансу і ранняга барока. Складзены не пазней 1625 года. Захоўваецца ў Музеі Фіцуільяма ў Кембрыджы.

Апісанне рукапісу[правіць | правіць зыходнік]

Рукапіс змяшчае 297 інструментальных п'ес, напісаных паміж 1562 і 1612 гадамі, пераважна англійскімі кампазітарамі. Найбольш вядомыя аўтары: Джон Бул, Уільям Бёрд, Арланда Гібанс, Жыль Фарнебі, Марцін Пірсан(англ.) бел., Пітэр Філіпс (уласныя п'есы і апрацоўкі італьянскіх кампазітараў, у т. л. Ласа(руск.) бел., Марэнцыа, Качыні, Стрыджа), Томас Морлі, Томас Томкінс. Сярод замежных аўтараў, прадстаўленых у зборніку, найбольш вядомы — Я. П. Свелінк. 44 п'есы ананімныя. Назва зборніка (якая імпліцыруе прывязку рэпертуару менавіта да вірджыналу) умоўна. У сучаснай практыцы аўтэнтычнага выканальніцтва п'есы з Вірджынальнай кнігі Фіцуільяма гучаць не толькі на вірджынале, але і на звычайным клавесіне, клавікордзе, спінеце(руск.) бел., пазітыве(руск.) бел. (і іншых арганах), у перакладанні для (інструментальнага) кансорта(руск.) бел..

У Вірджынальнай кнізе Фіцуільяма прадстаўлены ўсе распаўсюджаныя ў той час жанры камернай інструментальнай музыкі — арыя, варыяцыі(руск.) бел., фантазія, таката, павана, гальярда, алеманда, куранта, жыга, граўнд, In nomine і інш. Многія п'есы забяспечаныя характарыстычнымі, часам жартаўлівымі, загалоўкамі, якія спасылаюцца на персон, гістарычныя і культурныя рэаліі таго часу. Без ведання гісторыка-культурнага кантэксту такія загалоўкі, як, напрыклад, "Put Up Thy Dagger, Jemy", "The New Sa-Hoo", "Quodlings Delight" Ж. Фарнабі, «Quadran Pavan» Дж. Була, "Nobody's Gigge" Рычарда Фарнабі, ананімныя "Pakington's Pownde" і "The Irishe Dumpe", "The Ghost" і "The Earle of Oxford's Marche" У. Бёрда, "Worster Braules" і «Barafostus' Dream» Томаса Томкінса, непасрэдна не зразумелыя.

Зноскі

Сучасныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

  • J.A. Fuller Maitland and W. Barclay Squire, ed., The Fitzwilliam Virginal Book. 2 vols., Leipzig 1899; repub. New York 1963; rev. edn, 1979.