Вірджынія-Біч
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Горад
Вірджынія-Біч
Virginia Beach
| ||||||||||||||||||||||||||
Вірджынія-Біч (Віргінія-Біч[2] , англ.: Virginia Beach) — горад у ЗША, размешчаны на паўднёвым усходзе штата Вірджынія на ўзбярэжжы Атлантычнага акіяна і Чэсапікскага заліва. Самы буйны горад у штаце і 41-ы па насельніцтву ў ЗША (435619 чалавек па дадзеных на 2006 год)
Вірджынія-Біч лічыцца курортным горадам, з вялікай колькасцю пляжаў і гатэляў уздоўж узбярэжжа. Тут ёсць некалькі дзяржаўных паркаў, тры ваенныя базы і 2 універсітэта. Горад згадваецца ў кнізе рэкордаў Гінеса як горад з самым доўгім грамадскім пляжам для адпачынку.
Вірджынія-Біч знаходзіцца на вышыні 4 метры над узроўнем мора і займае плошчу 1288,1 км.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 https://www.vbgov.com/government/departments/city-clerk/mayor/pages/default.aspx Праверана 22 сакавіка 2022.
- ↑ карта Віргініі — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4), ISBN 985-11-0035-8.