Вірджынія Трэшэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірджынія Трэшэр
Агульная інфармацыя
Арыгінальнае імя англ.: Virginia Thrasher
Грамадзянства Сцяг ЗША ЗША
Дата нараджэння 28 лютага 1997(1997-02-28) (27 гадоў)
Месца нараджэння Спрынгфілд, Вірджынія
Від стралковага спорту кулявая стральба (вінтоўка)
Рост/Вага 155 см/54 кг
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Рыа-дэ-Жанэйра 2016 Вінтоўка, 10 м

Вірджынія (Джыні) Трэшэр (англ.: Virginia "Ginny" Thrasher; 28 лютага 1997, Спрынгфілд, Вірджынія) амерыканская спартсменка (кулявая стральба), алімпійская чэмпіёнка 2016 года ў стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі з 10 метраў.

Золата Трэшэр на Алімпійскіх гульнях 2016 года стала першым ва ўсіх відах спорту, разгуляным у Рыа-дэ-Жанэйра. Да сваёй перамогі ў Рыа Трэшэр ні разу не трапляла ў прызёры на этапах Кубка свету і ні разу не выступала на чэмпіянатах свету. Трэшэр стала трэцяй амерыканкай, якая выйграла алімпійскае золата ў гэтай дысцыпліне, пры чым першая перамога была здабыта ў 1984 годзе, а другая — у 2000 годзе.

Бацькі — Роджэр і Валеры, ёсць два браты — Карл і Роры.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]