Вірус некрозу табакі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Вірус некрозу табакі
Tabaksnecrosevirus aardappel symptoom B.png
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва
  • Tobacco necrosis virus
Сінонімы
  • TNV
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы

Вірус некрозу табакі[2] (англ.: Tobacco necrosis virus, TNV) — патагенны вірус раслін сямейства Tombusviridae.

Перадаецца праз зааспоры глебавага грыбка альпідый капусны (Olpidium brassicae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Гэты вірус мае шырокае кола гаспадароў (88 відаў раслін, у тым ліку бульба (Solanum tuberosum), тытунь (Nicotiana), прадстаўнікі родаў петунія (Petunia), агурок (Cucumis), цюльпан (Tulipa), першацвет (Primula), пятрушка (Petroselinum)). Яго можна вылучыць з каранёў, здавалася б, здаровых раслін. У заражаных клетках TNV патрабуе прысутнасці спадарожнікавага віруса для забеспячэння неабходных функцый для іх незалежнай рэплікацыі.

Захворванні[правіць | правіць зыходнік]

На бульбе[правіць | правіць зыходнік]

У бульбе гэты вірус выклікае некроз на паверхні клубняў. Яму была дадзена назва «вірус ABC», паводле трох тыпаў сімптомаў, адзначаных у залежнасці ад стадыі хваробы: A — карычневыя пухіры на скуры, B — запалыя чорна-карычневыя плямы, часта падковападобныя, C — светла-карычневыя плямы, якія выклікаюць сімптомы распаўсюджанай каросты. Верагодна, хвароба не распаўсюджваецца праз заражаныя клубні.

На цюльпанах[правіць | правіць зыходнік]

Вірус перадаецца з сокам хворых раслін, праз глебу. На лісці з’яўляюцца светла-зялёныя эліпсоідныя плямы і падоўжаныя штрыхі, размешчаныя падоўжнымі радамі[2]. У маладых раслін часта лісце скручваецца і засыхае. На сцяблах і кветках бываюць некратычныя плямы. Кветаносы кароткія, скрыўленыя, кветкі часам дэфармаваныя, не распускаюцца, завядаюць або не развіваюцца зусім[2]. На цыбулінах уціснутыя карычневыя плямы. Хворыя расліны дрэнна растуць, пры раннім заражэнні хутка гінуць[2].

Меры барацьбы[правіць | правіць зыходнік]

Вырошчванне раслін на высокім агратэхнічным фоне, прытрымліванне аптымальных тэрмінаў пасадкі, уборкі: знішчэнне насякомых-пераносчыкаў вірусаў; фітасанітарныя прачысткі (да з’яўлення тлей), правільныя севазвароты і дэзінфекцыя глебы; знішчэнне пустазелля[2].

Зноскі

  1. Таксанамія вірусаў на сайце Міжнароднага камітэта па таксанаміі вірусаў (ICTV).
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 Вірусныя хваробы раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 461

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]