Вірыдзіс Вісконці

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Вірыдзіс Вісконці
італ.: Verde Visconti
Партрэт
Род дзейнасці арыстакратка
Дата нараджэння 1352[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 сакавіка 1414(1414-03-01)
Месца смерці
Месца пахавання
Бацька Бернабо Вісконці[d]
Маці Беатрычэ дэла Скала[d]
Муж Леапольд III
Дзеці Вільгельм, Леапольд IV, Эрнст, Фрыдрых IV, Катарына
Commons-logo.svg Вірыдзіс Вісконці на Вікісховішчы

Вердэ ці Вірыдзіс Вісконці (1352, Мілан — да 11 сакавіка 1414) — прадстаўніца дому Вісконці, дачка міланскага кіраўніка Бернабо Вісконці і Беатрычэ Рэджыны, дачкі Масціна II дэла Скала.

У 1365 бацька выдаў Вердэ за герцага Аўстрыі Леапольда III з дынастыі Габсбургаў, заснавальніка леапальдзінскай лініі. У той час Вісконці патрабавалася дапамога Габсбургаў у барацьбе з Карарэзі за кантроль над Фельтрэ і Белуна. Пасаг быў прызначана ў памеры ста тысяч флорынаў. Вясельныя ўрачыстасці праходзілі ў палацы Бернабо каля царквы Сан-Джавані-ін-Конка.

Пасля заключэння шлюбу стала герцагіняй Аўстрыі, Штырыі і Карынтыі, графіняй Ціроля. У шлюбе нарадзіліся:

  1. Вільгельм (1370—1406), герцаг Аўстрыі
  2. Леапольд IV (1371—1411), герцаг Аўстрыі
  3. Эрнст (1377—1424), герцаг Аўстрыі
  4. Фрыдрых IV (1382—1439), герцаг Аўстрыі
  5. Лізавета (1378—1392)
  6. Катарына (нар. 1385), абатыса манастыра Св. Клары ў Вене.

Заўдавела ў 1386 годзе, і іх старэйшы сын Вільгельм стаў герцагам Аўстрыі. Па некаторых звестках, пахавана ў царкве сяла Сцічна ў Славеніі. З яе бібліятэкі паходзіць багата ўпрыгожаны мініяцюрамі манускрыпт медыцынскага трактата Tacuinum Sanitatis.

Зноскі

  1. Lundy D. R. Viridis Visconti // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]