Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў
| Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў | |
|---|---|
| Дата нараджэння | 6 (17) чэрвеня 1762[1] |
| Дата смерці | 1804[1] |
| Грамадзянства | |
| Альма-матар | |
Вісарыён Міхайлавіч Паўлаў (6 чэрвеня 1762 — 1804) — беларускі архітэктар. Прадстаўнік класіцызму.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1782 годзе Пецярбургскую АМ. Працаваў у Пецярбургу, у 1783—1785 у Маскве пад кіраўніцтвам арх. В. Бажэнава прымаў удзел у будаўніцтве палацавых ансамбляў Падмаскоўя. У 1785—1799 гадах Магілёўскі губернскі архітэктар. Прымаў удзел у перабудове гарадоў Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Паводле яго праектаў пабудаваны саляныя крамы ў Рагачове і Новай Беліцы (з 1854 прадмесце Гомеля) і 2 мураваныя флігелі для дзяржаўнай установы ў Клімавічах (усе 1787), астрог (1796), палац губернатара і будынак дзяржаўных устаноў (1797, прыстасаваны будынак былога манастыра базыльян) у Віцебску, зрабіў праект мытні ў Талачыне (1788). Ажыццяўляў тэхнічнае кіраўніцтва будаўніцтвам Магілёўскага Іосіфаўскага сабора, пасля завяршэння якога выканаў інвентарызацыйныя чарцяжы і падрабязнае апісанне будынка (1780—1798), некаторыя дапрацоўкі Крычаўскага палаца (1785).
Зноскі
- ↑ а б Павлов, Виссарион Михайлович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1902. — Т. 13. — С. 91.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Паўлаў Вісарыён Міхайлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Па́ўлаў Вісарыён Міхайлавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 568—569. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 203. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
- Нарадзіліся 17 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1762 годзе
- Памерлі ў 1804 годзе
- Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Нарадзіліся 6 чэрвеня
- Архітэктары Расійскай імперыі
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XVIII стагоддзя
- Архітэктары класіцызму
- Магілёўскія губернскія архітэктары
- Архітэктары Санкт-Пецярбурга
- Архітэктары Рагачова
- Архітэктары Гомеля
- Архітэктары Віцебска
- Архітэктары Клімавічаў