Віслава Шымборска
Віслава Шымборска | |
---|---|
польск.: Wisława Szymborska | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Імя пры нараджэнні | польск.: Maria Wisława Anna Szymborska |
Дата нараджэння | 2 ліпеня 1923[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 2012[4][1][…] (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Wincenty Szymborski[d] |
Маці | Anna Szymborska[d] |
Муж | Адам Улодак |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, пісьменніца, перакладчыца, эсэістка, механік, літаратурная крытык, крытык |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя |
|
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Віслава Шымборска (польск.: Wisława Szymborska; 2 ліпеня 1923 — 1 лютага 2012, Кракаў) — польская паэтэса, эсэістка, літаратурны крытык і перакладчыца французскай літаратуры з пакалення Калумбаў. Лаўрэатка Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры за 1996 год.
Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзілася ў 1923 годзе ў мястэчку Курнік, непадалёк ад Познані. У 1924 годзе сям’я Шымборскіх пераехала ў Познань, а ў 1931 годзе — у Кракаў. У Кракаве Віслава Шымборска скончыла пачатковую школу і паступіла ў гімназію. Падчас Другой сусветнай вайны вучылася ў падпольнай школе, а ў 1943 годзе пачала працаваць на чыгунцы, каб пазбегнуць высылкі ў Германію на прымусовыя працы. У 1945 годзе Віслава Шымборска паступіла на аддзяленне паланістыкі Ягелонскага ўніверсітэта, пасля перавялася на аддзяленне сацыялогіі, аднак у 1948 годзе матэрыяльныя праблемы прымусілі яе спыніць навучанне.
У 1948 годзе выйшла замуж за Адама Влодэка, з якім яна разышлася ў 1954 годзе. Некалькі пазней уступіла ў шлюб з пісьменнікам і паэтам Корнэлам Філіповічам, якога не стала ў 1990 годзе. Да 1966 года Шымборска была членам Польскай аб’яднанай рабочай партыі. Але пазней яна дыстанцавалася ад сацыялізма. У 1980-х далучылася да апазіцыйнай арганізацыі «Салідарнасць» і працавала ў польскім самавыданні Arka і ў часопісе «Культура», які выдаваў у Парыжы Ежы Гедройц.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
Першы верш «Шукаю слова» (Szukam słowa) быў апублікаваны ў сакавіку 1945 года ў штодзённым выданні «Польскі дзённік» (Dziennik Polski). Пад канец 1940-х выданню зборніка паэзіі Шымборскай было адмоўлена па ідэалагічных матывах, у выніку чаго паэтэса пачала збліжацца з сацыялістычным рэалізмам. Яе першы паэтычны зборнік выйшаў у 1952 годзе пад назвай «Таму жывем» (Dlatego żyjemy), сюды ўваходзілі вершы з такімі назвамі як «Ленін», «Мы вітаем будаўніцтва сацыялістычнага горада». Духам сацыялістычнага рэалізму пранікнуты таксама і яе другі зборнік вершаў «Пытанні да самой сябе» (Pytania zadawane sobie). Пазней паэтэса адзначала, што тэматыка і стыль яе першых двух зборнікаў былі яе «юнацкім грашком». Значным крокам наперад у творчым літаратурным станаўленні Шымборскай стаў яе зборнік вершаў «Гуканне Еці» (Wołanie do Yeti), які выйшаў у 1957 годзе, і ў якім яна звярнулася да верлібру.

У гэтых і наступных зборніках «Соль» (1962), «Сто пацех» (1967) паэтэса ўздымае філасофскія, маральна-этычныя і гуманістычныя праблемы, яны напоўнены паэтыкай споведзі і рэфлексійнасцю. У паэтычных кнігах «Вялікая лічба» (1976), «Людзі на мосце» (1986), «Канец і пачатак» (1993) адчуваюцца пошукі глыбіннага эместу, першапрычыны чалавечага быцця, сувязей паміж вечным і імгненным, тоесным і нятоесным, існуючым і неіснуючым, ім уласціва лаканічная метафара, рацыянальная канструкцыя твора, іронія, блізкая да гратэску, гульні, стылізадыі, пародыі, каламбура. У зборніку «Імгненне» (2002) няспынны пазнавальны рух думкі, унутранае самавыяўленне, абвостранае адчуванне дысгармоніі свету.
У лірыцы Шымборска аддае перавагу свабоднаму вершу, напісанаму простай, незамыславатай мовай. Вершы часта маюць вельмі інтымны характар.
Выдала больш за 20 кніг, яе творы перакладзеныя на дзясяткі моваў.
Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]
Яна піша так, быццам гэта простая справа, на якую здольнае нават дзіця, — складаць вершы — так казалі пра яе крытыкі.
Беларускі літаратар Альгерд Бахарэвіч заўважыў:
![]() |
Што ні вазьмі ў Віславы Шымборскай — паўсюль словы зь ня самага тоўстага слоўніка, сьветлая глыбіня і нейкая падазроная чытэльнасьць: ну ня можа быць, каб паэзія другой паловы дваццатага стагодзьдзя так давалася ў рукі, а ня ў знакі, і настолькі не тлуміла, а наадварот, праясьняла галаву. Шымборска не размаўляе з інтэлектуаламі: нават знаходзячыся сярод іх, у іхных цёмных пакоях, яна гаворыць да ўсіх нас — ахвяраў усеагульнай пісьменнасьці[5]. |
![]() |
Нямецкі літаратурны крытык Марсэл Райх-Ранікі характэрызаваў Шымборску як «найвыбітнейшую паэтэсу сваёй краіны, чыя надзвычай прадуманая, іранічная лірыка мае некаторую скіраванасць ў бок філасофскай лірыкі».
Прэміі і ўзнагароды[правіць | правіць зыходнік]
У 1954 г. Шымборска была ўзнагароджана Літаратурнай прэміяй Кракава, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Польшчы 1955, у 1963 г. ўзнагароджана прэміяй польскага міністэрства культуры, у 1990 г. прэміяй Зігмунда Каленбаха, у 1991 г. прэміяй Гётэ, у 1995 г. прэміяй Гердэра. У тым жа годзе Віслава Шымборска атрымала ганаровы доктарскі тытул познаньскага Універсітэта імя Адама Міцкевіча. У 1996 годзе побач з прэміяй польскага ПЭН-клуба і прэміяй Самуэля Багуміля Ліндэ, Шымборска была ўзнагароджана Нобелеўскай прэміяй «за яе творчасць, якая іранічна-дасканала раскрывае гістарычную і біялагіную сувязь у фрагментах чалавечай рэчаіснасці».
Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]
|
|
Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]
На беларускую мову яе творы пераклалі М. Танк, Я. Семяжон, А. Пысін, В. Швед, Е. Лось, А. Лойка, А. Вярцінскі, Я. Чыквін, Н. Мацяш, А. Хадановіч, Н. Русецкая, А. Брусевіч, С. Прылуцкі, М. Казлоўская, Х. Граматовіч[6][7][8].
- Свет, варты вяртання: Лірыка / Пер. з пол. і камент. Н. Мацяш. — Мн.: Мастац. літ., 1991. — 150, [1] с. — (Паэзія народаў свету).
- Хвіля: вершы на польскай мове і ў перакладзе на беларускую Ніны Мацяш / Віслава Шымборска. — Мінск: Беларускі кнігазбор, 2005. — 67 с.
- Голас у абарону парнаграфіі [Вершы: Дзьве малпы Брэйгеля; Фатаздымак 11 верасьня; Тэрарыст, ён назірае; Сьпіс; Багіня плоднасьці эпохі палеаліту; Нічога двойчы ] // № 6 (57) — 2007. С. 205—208. Пераклаў Сяргей Прылуцкі.
- Двукроп’е: вершы / Віслава Шымборска. — Мінск : Про Хрысто, 2010. — 71 с.
- Канец і пачатак: выбраныя вершы. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2013. — 460 с.
Зноскі
- ↑ а б Wisława Szymborska // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Maria Wisława Szymborska // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б The International Who's Who of Women 2006 — Routledge, 2005. — ISBN 978-1-85743-325-8
- ↑ Polish Nobel winning poet Szymborska dies at 88 — Рэйтэрс. Праверана 5 ліпеня 2012.
- ↑ Бахарэвіч А. Каляндар Бахарэвіча. — Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2014. — С. 245
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
- ↑ Усе вершы Шымборскай — па-беларуску . Беларуская служба Радыё «Свабода» (10 лютага 2014). Праверана 12 лістапада 2020.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Шымборская // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віслава Шымборска
- Віслава Шымборская. Вершы
- prajdzisvet.org
- З кнігі «Тут» Архівавана 2 студзеня 2021.
- Разьвітаньне з краявідам
- Віслава Шымборска, лірыка (на польскай мове)
- radyjo.net(недаступная спасылка)
- Нарадзіліся 2 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1923 годзе
- Нарадзіліся ў Велікапольскім ваяводстве
- Памерлі 1 лютага
- Памерлі ў 2012 годзе
- Памерлі ў Кракаве
- Пахаваныя на Ракавіцкіх могілках
- Выпускнікі Ягелонскага ўніверсітэта
- Члены ПАРП
- Члены Польскай акадэміі ведаў
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Баварскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Члены Саюза польскіх пісьменнікаў
- Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- Узнагароджаныя залатым медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Узнагароджаныя ордэнам Адраджэння Польшчы
- Узнагароджаныя Крыжам Заслугі
- Узнагароджаныя Залатым Крыжам Заслугі
- Кавалеры ордэна Адраджэння Польшчы
- Кавалеры ордэна Белага арла (Польшча)
- Узнагароджаныя медалём «За заслугі ў культуры Gloria Artis»
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Пісьменніцы Польшчы
- Паэты Польшчы
- Перакладчыкі Польшчы
- Польскамоўныя паэты
- Перакладчыкі на польскую мову
- Перакладчыкі з французскай мовы