Вітальд Івіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вітальд Івіцкі
Вітальд Івіцкі
Царква Рымска-каталіцкая царква

Адукацыя
Прафесія багаслоў
Месца працы
Нараджэнне 19 мая 1884(1884-05-19)
Смерць 22 студзеня 1943(1943-01-22) (58 гадоў)
Дынастыя Q28671692?

Вітальд Івіцкі (5 мая 1884, Вільнюс — 22 студзеня 1943, Іванава) — святар, генеральны вікарый Пінскай дыяцэзіі і першы рэктар Пінскай духоўнай семінарыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў духоўную семінарыю і акадэмію ў Санкт-Пецярбургу. У 1907 годзе прыняў сакрамэнт пасвячэння. Прызначаны вікарыем касцёла Найсвяцейшай Тройцы і Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Слуцку. З 1909 года вікарый касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Мазыры. У 1914—1915 гадах вучыўся ў Рыме, атрымаў навуковую ступень доктара кананічнага права. У 1918 годзе прызначаны вікарыем, потым пробашчам касцёла св. Станіслава ў Петраградзе (Санкт-Пецярбург).

Арыштаваны 20 верасня 1920 года і этапаваны ў Маскву. Вызвалены дзякуючы абмену вязнямі паміж Расіяй і Польшчай. З 1922 года вікарый касцёла Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Нягневічы (Навагрудскі раён). З 1926 года пробашч і дэкан кафедральнага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Пінску. З 1934 года пробашч касцёла Узвышэння Св. Крыжа ў Брэсце. З 1937 года член Пінскай кафедральнай кaпітулы. З 1939 генеральны вікарый біскупа Казіміра Букрабы, брэсцкі дэкан, прафесар вышэйшай духоўнай семінарыі ў Пінску. Падчас Другой сусветнай вайны заставаўся на акупаванай тэрыторыі, дапамагаў яўрэям i палітвязням.

Быў расстраляны з 38 закладнікамі ў мяст. Янава (зараз Іванава)[1].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]