Віталь Іванавіч Еўмянькоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Іванавіч Еўмянькоў
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1976(1976-06-05)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 снежня 2022(2022-12-25) (46 гадоў)
Месца смерці
Род дзейнасці літаратуразнавец, пісьменнік, выкладчык
Месца працы
Альма-матар
Член у

Віталь Іванавіч Еўмянькоў (1976—2022) — беларускі літаратуразнаўца, пісьменнік, журналіст.

Жыццяпіс[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 5 чэрвеня 1976 года ў Магілёве. Скончыў МДУ. Служыў у арміі. Выкладчык МДУ (1999). Кандыдат філалагічных навук (2006). Абараніў дысертацыю па тэме «Адам Міцкевіч і духоўна-эстэтычныя пошукі ў літаратуры Беларусі XIX ст.» Парацаваў на кафедры кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый. Гаварыў па-беларуску. Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры, асабліва часу Рэчы Паспалітай.

Выкладаў журналістыку. Рэдагаваў сайт City.mogilev.by і гарадскі партал MYCITY.BY (2009—2012).

Напісаў мастацкія апавяданні, аповесць «Пялёсткі белай ружы», гістарычныя паэмы «Хоцімская вайна», «Філаматы». Друкаваўся ў магілёўскім гадавіку «Брама» і часопісе «Маладосць». Перакладаў з польскай мовы. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вясной 2021 звольнены з універсітэта па палітычных матывах (адначасова з Аляксандрам Агеевым і Ігарам Шарухам).

Памёр 25 снежня 2022 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]