Віталь Іванавіч Крэчатовіч
Віталь Іванавіч Крэчатовіч | |
---|---|
Род дзейнасці | батанік |
Дата нараджэння | 7 красавіка 1901 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 лютага 1942 (40 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Віталь Іванавіч Крэчатовіч (7 красавіка 1901, Баранавічы, Мінская губерня — 18 лютага 1942, Ленінград) — батанік, спецыяліст па асаковых раслінах.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і чыгуначнага служачага. Неўзабаве з бацькамі пераехаў у Клінцы Чарнігаўскай губерні. У 1919 годзе атрымаў у Клінцах сярэднюю адукацыю. Яшчэ ў сярэдняй школе вельмі цікавіўся прыродазнаўствам, у прыватнасці збіраў гербарый мясцовай флоры. У 1920 годзе заснаваў Клінцоўскі абласны музей, быў кіраўніком яго батанічнага аддзела і бібліятэкі [1].
У 1924−1926 гадах выкладаў прыродазнаўства ў мясцовых школах. Разумеючы недастатковасць сваёй падрыхтоўкі, у 1926 годзе пераехаў у Ленінград для працы на грамадскіх пачатках у Гербарыі Батанічнага інстытута Расійскай акадэміі навук. Там Крэчатовіч падрыхтаваў сваю першую навуковую публікацыю «Нататкі пра асаку Яраслаўскай губерні», надрукаваную ў 1927 годзе. Сістэматыка роду Carex (Асака) стала справай жыцця Крэчатовіча.
У 1928 годзе па рэкамендацыі Мікалая Іванавіча Вавілава Крэчатовіч быў залічаны ў аспірантуру ва Усесаюзны інстытут раслінаводства, варта адзначыць, што пры гэтым у Крэчатовіча не было вышэйшай адукацыі. У аспірантуры ён піша дзве працы па сістэматыцы чаю і камелій, аднак яны засталіся неапублікаванымі. Крэчатовіч працаваў таксама ў Гербарыі Галоўнага батанічнага саду СССР. З 1930 года Крэчатовіч − навуковы супрацоўнік Батанічнага інстытута. У 1935 годзе ён атрымаў ступень кандыдата біялагічных навук без абароны дысертацыі. Планаваў доктарскую дысертацыю па тэме «Паходжанне асакі», але абараніць яе не паспеў.
У 1941 годзе Крэчатовіч уступіў у шэрагі народнага апалчэння і стаў кандыдатам у члены УКП(б). Неўзабаве быў вернуты ў Батанічны інстытут. Удзельнічаў у будаўніцтве абарончых збудаванняў на подступах да горада, у работах па выратаванні раслін Батанічнага інстытута пасля прамога пападання бомбы ў аранжарэі батанічнага саду. Памёр у блакадным Ленінградзе [2]
Складальнік апісанняў да ўсіх відаў роду Асака ў выданні «Флора СССР». Акрамя гэтага роду апрацоўваў сямействы Сітавыя, Злакавыя, Марэнавыя і Бабовыя [3].
Кнігі
[правіць | правіць зыходнік]- «Флора СССР» (1934—1964, калектыўная праца савецкіх батанікаў).
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Заметки об осоках Ярославской губернии. — Л., 1927.
- Carex L. — Осока // Флора Забайкалья. — Л., 1931. Вып. 2. — С. 113—136.
- Cyperaceae — Осоковые // Флора Туркмении. — Л., 1932. — Т. 1, вып. 2. — С. 213—233.
- Род Осока — Carex L. // Флора СССР. — Л., 1935. — Т. 3. — С. 111—464.
- Ключ для определения осок Средней Азии. — Ташкент, 1935.
- Новые осоки для Южно-Уссурийского края (соавт. З. И. Лучник) // Труды Дальневосточного филиала АН СССР. Серия «Ботаника». — 1937. — Т. 2. — С. 887—895.
- Carex L. // Флора Грузии. — Тбилиси, 1941. — Т. 2. — С. 366—419.
- Род Осока — Carex L. (соавт. — П. Н. Овчинников, А. П. Чукавина) // Флора Таджикской ССР. — М.; Л., 1963. — Т. 2. — С. 82-145.
Роды і віды раслін названыя імем Крэчатовіча
[правіць | правіць зыходнік]- Kreczetoviczia Tzvelev, 1999 (сінонім Trichophorum)
- Carex kreczetoviczii T.V.Egorova, 1959
- Cytisus kreczetoviczii Wissjul., 1954
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Віталій Іванавіч Крэчатовіч, ДУК «Цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма г. Баранавічы».
- ↑ Виталий Иванович Кречетович — флорист-систематик, ботаник-географ, Гуков Г. В. Чье имя ты носишь, растение? Владивосток, 2001. С. 262—263..
- ↑ Известные ботаники - Кречетович, Виталий Иванович, Советская ботаника, 1947 г. № 5.