Віталь Антонавіч Таўкачоў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Антонавіч Таўкачоў
Дата нараджэння 28 чэрвеня 1934(1934-06-28) (86 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера Фізіка, оптыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Навуковы кіраўнік М. А. Барысевіч
Узнагароды і прэміі
Ленінская прэмія

Віталь Антонавіч Таўкачоў (28 чэрвеня 1934, в. Скірмантава, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР) — фізік. Акадэмік НАН Беларусі (2000, член-карэспандэнт 1984). Доктар фізіка-матэматычных навук (1980), прафесар (1990). Ленінская прэмія (1980). Дзяржаўная прэмія Беларусі (1998).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Закончыў БДУ (1957). З 1957 г. у Інстытуце фізікі, з 1984 загадчык лабараторыі. У 1992—2007 загадчык лабараторыі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Адначасова ў 1992—1996 намеснік дырэктара Навукова-тэхнічнага цэнтра Дзяржзнака, з 2002 намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення фізікі, матэматыкі і інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 2008 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Распрацаваў тэорыю статыстычнага фарміравання фотафізічных характарыстык свабодных складаных малекул і прапанаваў метады іх эксперыментальнага вывучэння. Стварыў лазер на электронных пераходах свабодных складаных малекул. Выявіў і даследаваў палярызацыю стымуляванага выпрамянення і палярызаванай флюарэсцэнцыі арыентацыйна анізатропнай пары складаных малекул. Устанавіў механізм дынамікі малекулярнага вярчальнага рэха ў мнагаатамных малекул.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]