Віталь Венядзіктавіч Шчэрба
Віталь Венядзіктавіч Шчэрба | |
---|---|
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзіўся |
13 студзеня 1972 (51 год) |
Грамадзянства | |
Рост | 169 см |
Вага | 78 кг |
![]() |
Віт́аль Венядзі́ктавіч Шчэ́рба (нар. 13 студзеня 1972, Мінск) — беларускі гімнаст, шасціразовы алімпійскі чэмпіён, адзін з найлепшых гімнастаў усіх часоў. Заслужаны майстар спорту СССР (1991), заслужаны майстар спорту Беларусі (1994).
Віталь Шчэрба — чэмпіён XXV Алімпійскіх гульняў (1992, Іспанія), бронзавы прызёр XXVI Алімпійскіх гульняў (1996, ЗША), 14-разовы чэмпіён свету, 10-разовы чэмпіён Еўропы. Пераможца Гульняў добрай волі (1990, ЗША), чэмпіён Унівэрсіяд (1993, 1995).
У 1992 МАК узнагародзіў Віталя Шчэрбу прызам «Джэсі Оўэнса» як найлепшага спартсмен года. З 1993 інструктар па спорце Міністэрства спорта і турызму Беларусі, член нацыянальнай зборнай каманды па спартыўнай гімнастыцы.
З 1996 жыве ў ЗША (г. Лас-Вегас), мае ўласную гімнастычную школу; з 1998 — трэнер зборнай ЗША па спартыўнай гімнастыцы.
Віталь Шчэрба скончыў сваю спартыўную кар’еру ў 1997 пасля пералому рукі, атрыманага з прычыны падзення з матацыкла.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- В. Шчэрба на сайце Беларускай асацыяцыі гімнастыкі
- Віталь Шчэрба на Алімпійскіх гульнях Архівавана 26 чэрвеня 2010. (англ.)
- Віталь Шчэрба на сайце МАК (англ.)
- Нарадзіліся 13 студзеня
- Нарадзіліся ў 1972 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены года Беларусі
- Гімнасты СССР
- Гімнасты Беларусі
- Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
- Бронзавыя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы
- Чэмпіёны Еўропы па спартыўнай гімнастыцы
- Заслужаныя майстры спорту СССР
- Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
- Імігравалі ў ЗША з Беларусі