Віталь Вольскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 17:10, 5 верасня 2008, аўтар Maksim L. (размовы | уклад) (Новая старонка: {{вызнч|1=Віталь}} {{вызн|1=Вольскі}}, сапр.: {{вызн2|1=Віталій Фрыдрыхавіч ЗЭЙДЭЛЬ-ВОЛЬСКІ}} (нар. [[5 ...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Шаблон:Вызнч Шаблон:Вызн, сапр.: Шаблон:Вызн2 (нар. 5 верасня 1901, Санкт-Пецярбург22 жніўня 1988), беларускі празаік, драматург, літаратуразнавец, краязнавец, палітычны дзеяч. Кандыдат філалагічных навук. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1971).

Нарадзіўся ў сям'і служачага. З 1918 працаваў на Трубачным заводзе, потым у Камісарыяце гарадской гаспадаркі Петраграда. З 1919 - у Чырвонай Арміі, удзельнічаў у Грамадзянскай вайне. Служыў у пагранічных войсках і органах ВЧК. З 1926 - старшы інспектар Галоўрэперткома БССР, у 1927 скончыў Камуністычны універсітэт Беларусі. З 1928 - старшы інструктар кінафікацыі Белдзяржкіно, з 1929 - дырэктар Віцебскага мастацкага тэхнікума, з 1930 - дырэктар Беларускага драматычнага тэатра ў Віцебску. У 1932-1936 працаваў дырэктарам Інстытута літаратуры і мастацтва АН БССР. З красавіка 1942 загадваў аддзелам у рэдакцыі сатырычнай газеты-плаката «Раздавім фашысцкую гадзіну», з лістапада 1943 - у рэдакцыі часопіса «Беларусь». У 1948-1954 - навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры АН БССР. Член СП СССР (з 1934).

Літаратурную дзейнасць пачаў у 1926. Даследаваў народную творчасць і старажытную рукапісную літаратуру беларускіх татараў - кітабы. Першая кніжка - «Праблемы беларускай савецкай драматургіі» (1934). Напісаў манаграфію «Эдуард Самуйлёнак: Жыццё і творчасць» (1951), «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры эпохі феадалізму» (1958), адзін з аўтараў дапаможніка для студэнтаў ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» (1956), падручніка «Беларуская савецкая літаратура» для 9-10 класаў (1948-1954).

Аўтар п'ес «Цудоўная дудка» (1940, пастаўлена ў 1939), «Дзед і жораў» (1946, пастаўлена ў 1939), «Несцерка» (1946, пастаўлена ў 1941, аднайменны фільм па сцэнарыю аўтара, 1955), «Машэка» (1946, пастаўлена ў 1954) - усе яны ўключаны ў зборнік «П'есы» (1962), а таксама аўтар сцэнарыяў дакументальна-краязнаўчых фільмаў «Белавежская пушча» (1946), «Бярэзінскі запаведнік» (1965).

Напісаў кнігі краязнаўчых нарысаў і апавяданняў «Па лясных сцежках» (1948), «У лясах над Бярозай» (1955), «Месяц за месяцам» (1956), «На бабровых азёрах» (1957), «Чайкі над Нараччу» (1959), «Родны край» (1961), «Афрыканскае падарожжа» (1963), «Эль Махрыб» (1965), «Старонкі нашай гісторыі» (1966), «Падарожжа па краіне беларусаў» (1968), «Месяц за месяцам» (1969), «Палессе» (1971), «Кніга падарожжаў» (1971), «Лёс Дункана» (1978), «Дзень добры, Бяроза» (1984). У 1977 г. выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Пераклаў на беларускую мову сатырычную паэму І. В. Гётэ «Рэйнеке-Ліс» (1940), раманы В. Брэдэля «Выпрабаванне» (1937), М. Кульбака «Зельманцы» (1960).

Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, «Знак Пашаны» і медалямі.

Шаблон:Літ