Перайсці да зместу

Віталь Вітальевіч Лапа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Вітальевіч Лапа
Дата нараджэння 21 чэрвеня 1951(1951-06-21) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці хімік
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук (1995) і акадэмік НАН Беларусі (2014)
Навуковае званне
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Віталь Вітальевіч Лапа (нар. 21 чэрвеня 1951, в. Сугакі, Ваўкавыскі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне аграхіміі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі з 2014 года, доктар сельскагаспадарчых навук (1995), прафесар (1997). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2011).

Скончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1972).

З 1976 года малодшы навуковы супрацоўнік, з 1986 года загадчык лабараторыі, з 1989 года намеснік дырэктара па навуковай рабоце Беларускага НДІ глебазнаўства і аграхіміі, з 2006 года па 9 лютага 2022 года — дырэктар Інстытута глебазнаўства і аграхіміі НАН Беларусі[1][2].

Навуковая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Правёў даследаванні па вызначэнні ёмістасці паглынання фасфат-іонаў і калію асноўнымі глебавымі разнавіднасцямі рэспублікі, ацэнцы эфектыўнасці разнастайных форм фосфарутрымальных угнаенняў на дзярнова-падзолістых сугліністых і супясчаных глебах. Распрацаваў метадычныя асновы фарміравання банка даных аграхімічных уласцівасцей глеб Рэспублікі Беларусь, у якім з 1980 года назапашваецца і абагульняецца аграхімічная інфармацыя па ўсіх глебах сельскагаспадарчых угоддзяў.

Унёс вялікі ўклад у развіццё пытанняў захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, мінеральнага жыўлення раслін, комплекснага прымянення макра- і мікраўгнаенняў, рэгулятараў росту і сродкаў хімічнай ахова раслін, сістэмы прымянення ўгнаенняў пад сельскагаспадарчыя культуры, павышэння эфектыўнасці выкарыстання ўгнаенняў і аптымізацыі іх асартыменту. Ім распрацавана рэсурсазберагальная сістэма прымянення ўгнаенняў, заснаваная на прынцыпах падтрымання і павышэння ўрадлівасці глеб і камп’ютарны варыянт па разліку планаў прымянення ўгнаенняў па палях і рабочых участках на плануемую ўраджайнасць сельскагаспадарчых культур для гаспадарак Рэспублікі Беларусь.

Распрацаваў шэраг новых формаў комплексных угнаенняў са збалансаванымі суадносінамі элементаў жыўлення для ільну і цукровых буракоў, а таксама шэрагу вадкіх комплексных мікраўгнаенняў на хелатнай аснове для пазакаранёвых падкормак сельскагаспадарчых культур.

Унёс вялікі ўклад ва ўдасканальванне аграхімічнага абслугоўвання сельскай гаспадаркі. За перыяд навуковай дзейнасці ім распрацавана ў сістэме Аграхімічнай службы рэспублікі больш за 120 рэкамендацый, методык і інструкцый па пытаннях захавання і павышэння ўрадлівасці глеб, эфектыўным выкарыстанні сродкаў хімізацыі.

Аўтар звыш 580 асноўных навуковых прац, у т.л. 8 манаграфій, 14 падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў і 44 патэнтаў і аўтарскіх пасведчанняў на вынаходствы.

  • Фосфор в почвах и земледелии Беларуси (в соавторстве), Мн. "Хата’, 1999, 190 с.
  • Минеральные удобрения и пути повышения их эффективности (в соавторстве), Мн., 2002, 191 с.
  • Удобрения и качество урожая сельскохозяйственных культур, (в соавторстве), Мн., 2005, 274 с.
  • Программа мероприятий по сохранению и повышению плодородия почв в Республике Беларусь на 2011—2015 гг., (в соавторстве), Мн., 2010, 86 с.
  • Система применения удобрений (в соавторстве), Мн., 2011, 415 с.

Узнагароды і прэміі

[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны (2002). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2002, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «Стварэнне комплекса вучэбнай літаратуры па аграхіміі для вышэйшых і сярэдніх спецыяльных сельскагаспадарчых навучальных устаноў».

Зноскі