Віталь Віктаравіч Гайдучык

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Віталь Гайдучык)
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віталь Гайдучык
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Віктаравіч Гайдучык
Нарадзіўся 12 ліпеня 1989(1989-07-12)[1][2] (31 год)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 182 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Рух
Нумар 24
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2007 — 2012 Беларусь Брэст 133 (0)
2013 — 2017 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 57 (1)
2017   Грэцыя Астэрас (Трыпалі) 5 (0)
2018 Літва Судува (Марыямпале) 22 (0)
2019 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 16 (1)
2020 — Беларусь Рух (Брэст)
Нацыянальная зборная**
2008 — 2011 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (0)
2011 — 2012 Беларусь Беларусь (алімпійская) 4 (0)
Міжнародныя медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 лютага 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 10 сакавіка 2014.

Віталь Гайдучык (нар. 12 ліпеня 1989, Брэст) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Руха».

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец брэсцкага футбола, з 2007 года выступаў за брэсцкае «Дынама», дзе стаў адным з асноўных абаронцаў. У лютым 2012 года быў абраны капітанам каманды.

У верасні 2012 года падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ, за які пачаў выступаць з сезона 2013[3]. Дэбютаваў у адказным матчы 1/16 фінала Лігі Еўропы супраць турэцкага «Фенербахчэ» 21 лютага 2013 года. У далейшым замацаваўся ў цэнтры абароны барысаўчан. У сезоне 2014, аднак, пазбавіўся месца ў аснове і з’яўляўся на полі звычайна ў выпадку траўмы асноўных ігракоў (Ягора Філіпенкі і Дзяніса Палякова).

У сезоне 2015 ужо трывала асеў на лаўцы. Толькі ў кастрычніку, з-за траўм іншых абаронцаў, стаў з’яўляцца ў стартавым складзе, у тым ліку ў двух матчах групавога этапу Лігі чэмпіёнаў супраць «Барселоны». У студзені 2016 года падоўжыў кантракт з барысаўчанамі[4]. Пачатак сезона правёў на лаўцы, толькі ўвосень, у сувязі з траўмамі Каспарса Дубры і Нямані Мілунавіча, выхадзіў у стартавым складзе.

У студзені 2017 года быў аддадзены ў паўгадавую арэнду грэчаскаму «Астэрасу»[5]. За паўгады згуляў за «Астэрас» у пяці матчах чэмпіянату і трох матчах Кубка Грэцыі. У маі 2017 года, па заканчэнні чэмпіянату Грэцыі, вярнуўся з арэнды ў БАТЭ[6]. Спачатку ў асноўным заставаўся на лаўцы запасных БАТЭ, а са жніўня стаў гуляць у стартавым складзе.

У студзені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў барысаўскі клуб[7]. Некаторы час трэніраваўся з брэсцкім «Рухам», а ў лютым адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Актабэ», які скончыўся беспаспяхова[8]. У выніку падпісаў кантракт з чэмпіёнам Літвы — марыямпальскай «Судувай»[9]. Стаў адным з асноўных ігракоў каманды, дапамог ёй другі раз запар атрымаць чэмпіёнскі тытул. Па заканчэнні сезона 2018 пакінуў каманду[10].

У студзені 2019 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[11]. Пачынаў сезон трывалым іграком стартавага складу, аднак у жніўні страціў месца ў аснове, стаў гуляць за дубль, толькі ў лістападзе зноў стаў з’яўляцца ў асноўнай камандзе. У студзені 2020 года пакінуў жодзінскі клуб[12].

У лютым 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[13].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

Гуляў за моладзевую зборную Беларусі, з ёй выйграў бронзавы медаль чэмпіяната Еўропы 2011 у Даніі (выхадзіў на замену ў аднім матчы). Гуляў за алімпійскую зборную Беларусі, на Алімпіядзе ў Лондане з’яўляўся рэзервовым іграком.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Грамадзянская пазіцыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[14].

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]