Віталь Міхайлавіч Васюкоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Міхайлавіч Васюкоў
Нараджэнне 13 лістапада 1974(1974-11-13) (49 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Месца працы

Віталь Міхайлавіч Васюкоў (нар. 13 лістапада 1974, Віцебск) — беларускі эканаміст, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Беларускі камерцыйны універсітэт кіравання, магістратуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта.

Працаваў інжынерам, інспектарам Віцебскага цэнтра па налічэнні і выплаце пенсій і дапамог, эканамістам, вядучым эканамістам, намеснікам начальніка аддзела па рабоце з юрыдычнымі асобамі, начальнікам аддзела рэсурсаў і каштоўных папер, начальнікам аддзела карпаратыўнага бізнесу філіяла № 200 Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ «ААБ Беларусбанк», дырэктарам філіяла № 215 ААТ «ААБ Беларусбанк» у г. Орша.

З’яўляецца дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання[1].

Зноскі