Віталь Міхайлавіч Калеснікаў
Віталь Міхайлавіч Калеснікаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 15 жніўня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 25 лістапада 1964 (42 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | СССР |
Род войскаў | пяхота |
Гады службы | 1941—1964 |
Званне | палкоўнік |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Віталь Міхайлавіч Калеснікаў (1922—1964) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Віталь Калеснікаў нарадзіўся 15 жніўня 1922 года ў Рагачове (цяпер — Гомельская вобласць). Вучыўся ў Рагачоўскім педагагічным інстытуце. У лютым 1941 года Калеснікаў быў прызваны ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. З чэрвеня таго ж года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У 1942 годзе ён скончыў курсы малодшых лейтэнантаў. Да верасня 1943 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў камандаваў узводам 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронта. Вызначыўся падчас бітвы за Дняпро[1].
28 верасня 1943 года Калеснікаў адным з першых пераправіўся праз Дняпро ў раёне вёскі Вялле Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Падчас баёў на плацдарме на заходнім беразе ракі ён падняў сваіх байцоў у штыкавую атаку. У тых баях Калеснікаў асабіста знішчыў некалькі дзясяткаў салдатаў і афіцэраў ворага[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года гвардыі малодшы лейтэнант Віталь Калеснікаў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка»[1][2].
Пасля заканчэння вайны Калеснікаў працягнуў службу ў Савецкай Арміі. У 1952 годзе ён скончыў Ваеннай акадэміі імя Фрунзэ, у 1961 годзе — Ваенную акадэмію Генеральнага штаба . Раптоўна памер 25 студзеня 1964 года, пахаваны ў Рагачове[1].
Быў таксама ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й ступені, Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[1].
У гонар Калеснікава названая вуліца, школа і ўсталяваны абеліск у Рагачове[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е колесников Виталий Михайлович (руск.). Az Library. Архівавана з першакрыніцы 3 верасня 2013. Праверана 23 кастрычніка 2016.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).
- Навечно в сердце народном. 3-е изд., доп. и испр. Минск, 1984. / стр. 244.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Віталь Міхайлавіч Калеснікаў на сайце «Героі краіны»
- Нарадзіліся 15 жніўня
- Нарадзіліся ў 1922 годзе
- Нарадзіліся ў Рагачове
- Памерлі 25 лістапада
- Памерлі ў 1964 годзе
- Памерлі ў Барысаве
- Пахаваныя ў Рагачове
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі імя М. В. Фрунзэ
- Выпускнікі Ваеннай акадэміі Генштаба
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Афіцэры СССР
- Камандзіры ўзводаў у Вялікай Айчыннай вайне
- Удзельнікі бітвы за Дняпро