Віталь Міхайлавіч Фамін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Віталь Міхайлавіч Фамін
Дата нараджэння 20 мая 1927(1927-05-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 8 красавіка 2020(2020-04-08) (92 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык, дацэнт, прафесар
Месца працы
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР

Фамін Віталь Міхайлавіч (20 мая 1927, в. Чорнае, Гомельская вобласць — 8 красавіка 2020) — савецкі і беларускі гісторык, доктар гістарычных навук, прафесар, педагог, Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР[1][2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1959 годзе скончыў гісторыка-філалагічны факультэт Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя А. М. Горкага. Навучаўся ў аспірантуры МДПІ ім. А. М. Горкага (1960—1963). У 1964 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Кіраўніцтва прафсаюзаў Беларусі рухам за камуністычную працу ў прамысловасці ў гады сямігодкі» (навук. кір. — член-кар. НАН Беларусі І. С. Краўчанка).

У 1973 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Прафсаюзы Беларусі ў барацьбе за тэхнічны прагрэс у прамысловасці (1946—1971 гг.)». Дацэнт (1967). Прафесар (1974). Служыў у Савецкай Арміі (1944—1953). Асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт (1963—1972), загадчык кафедры гісторыі СССР МДПІ ім. А. М. Горкага (1972—1997). Прафесар кафедры славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта ім. М. Танка. У 1974—1985 гг. — галоўны рэдактар штогодніка «Вопросы истории».

Заслужаны работнік вышэйшай школы БССР (1979). Падрыхтаваў трох дактароў і 25 кандыдатаў навук.

Памёр 8 красавіка 2020 года[3].

Навуковыя інтарэсы[правіць | правіць зыходнік]

Гісторыя прафесійных саюзаў і працоўнага класа, гісторыя Беларусі пасля другой сусветнай вайны, сацыяльна-эканамічныя працэсы ў Беларусі ў эпоху капіталізму. Аўтар больш за 90 навуковых прац.

Асноўныя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Трудиться по-коммунистически — девиз рабочих-химиков Белоруссии. — Мн., 1965 (в соавт.);
  • Профсоюзы Белоруссии в борьбе за технический прогресс в промышленности (1946—1971 гг.). — Мн., 1971;
  • Гісторыя Беларусі. XX стагоддзе: Вучэб дапам. для 10—11-га кл. — Мн., 1992 (у суаўт.);
  • Гісторыя Беларусі. 1917—1992 гг.: Вучэб. дапам. для 9-га кл. — Мн., 1993 (у суаўт.);
  • Гісторыя Беларусі XIX—XX стст.: Вучэб. дапам. для 11-га кл. — Мн., 2001 (у суаўт.);
  • Гісторыя Беларусі. 1945—2005 гг.: Вучэб. дапам. для 10-га кл. — Мн., 2006 (у суаўт.);
  • Гісторыя Беларусі 1945—2002 гг.: Вучэб дапам. 2-е выд. — Мн., 2005 (у суаўт.);
  • Гісторыя Беларусі перыяду капіталізму: вучэб. дапам.: У 5 ч. — Ч. 1. — Мн., 2005 (у суаўт.);
  • История XIX — начало XXI в.: интегр. курс: Эксперим. учеб. пособ. для 12-го кл. — Мн., 2005 (в соавт.);
  • Радыкалізацыя ліберальна-апазіыйнага руху на этапе уздыму першай Расійскай рэвалюцыі (студзень — кастрычнік 1905 г.) // Першая расійская рэвалюцыя: прычыны, ход, наступствы: Матэрыялы рэсп. навук. канф., Мінск, 27 кастр 2005 г.

Зноскі

  1. На яго падручніках узрастала нацыя (руск.). nastgaz.by (17 чэрвеня 2017). Праверана 27 красавіка 2020.
  2. На его учебниках росла нация. fhist.bspu.by. Праверана 27 красавіка 2020.
  3. Некролог памяти профессора Фомина Виталия Михайловича. fhist.bspu.by. Праверана 27 красавіка 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Историки Беларуси в начале XXI столетия: биобиблиографический справочник / Г. В. Корзенко. Минск : Белорусская наука, 2007.