Віталь Стахіевіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Стахіевіч
Дата нараджэння 9 верасня 1980(1980-09-09) (38 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Беларусь
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі Піяніст
Інструменты Фартэпіяна
Жанры Класічная музыка
Супрацоўніцтва Аркестр брусельскага опернага тэатра De Munt
Лэйблы Agora, EDS-Music
stahievitch.com/belarusian/

Віталь Стахіевіч (нарадзіўся 9 верасня 1980, Мінск) — беларускі піяніст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19931999 гадах вучыўся ў Рэспубліканскім каледжы пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, у 19992004 гадах — у Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, і ў 20042007 гадах — у Амстэрдамскай кансерваторыі. Вучань беларускай піяністкі Зоі Качарскай і нарвежскага піяніста Хокана Аўстбё.

Лаўрэат і дыпламант міжнародных конкурсаў у Вільнюсе, Антверпене (Бельгія), Таранта (Італія), Мар'янскіх Лазнях (Чэхія); дыпламант нацыянальнага конкурсу ў Нідэрландах.

Двойчы браў удзел у Мінскім міжнародным конкурсе піяністаў. У 2000 годзе іграў на першым і другім турах, атрымаў дыплом за найлепшае выкананне абавязковага твору беларускага кампазітара (Ганна Кароткіна. «Легенда пра караля Стаха»), падзяліўшы яго з двума іншымі ўдзельнікамі. У 2005 годзе прайшоў у фінал і атрымаў дыплом. Ад 2004 года стала жыве ў Нідэрландах[1].

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 2001 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на італьянскай фірме Agora з творамі Франца Шуберта:

  • Экспромт, D964 №1
  • 6 Музычных момантаў, D780
  • Саната ля мінор, D784

Выконваў партыю фартэпіяна на кампакт-дыску De Sneeuwman, супольны запіс з Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.

У 2008 годзе запісаў сольны кампакт-дыск на галандскай фірме EDS-Music з творамі Сяргея Пракоф'ева:

  • Чацвёртая Саната, тв.29
  • Шостая Саната, тв.82
  • Сёмая Саната, тв.83

Канцэртнае жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў з Дзяржаўным акадэмічным сімфанічным аркестрам Беларусі, Дзяржаўным камерным аркестрам Беларусі, Нацыянальным сімфанічным аркестрам Мексікі, Еўрапейскім фестывальным аркестрам (Бельгія) і Аркестрам брусельскага опернага тэатра De Munt.

Аснову рэпертуара Віталя Стахіевіча складаюць творы Шуберта, Шапена, Ліста, Пракоф'ева, Рахманінава. Выступае з канцэртамі ў Беларусі і за мяжой.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]