Віталь Сцяпанавіч Смірноў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Віталь Сцяпанавіч Смірноў
сцяг
4-ы Пастаянны прадстаўнік Рэспублікі Беларусь пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый
1967 — 1974
Папярэднік: Герадот Чарнушчанка
Пераемнік: Герадот Чарнушчанка
 
Адукацыя:
Навуковая ступень: кандыдат гістарычных навук[d]
Дзейнасць: дыпламат
Месца працы:
Нараджэнне: 16 лютага 1930(1930-02-16)
Смерць: 1 лістапада 2007(2007-11-01) (77 гадоў)
 
Узнагароды:
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»

Віта́ль Сцяпа́навіч Смірно́ў (16 лютага 1930, в. Вялікія Сутокі, Лёзненскі раён, Віцебская вобласць1 лістапада 2007, Мінск) — беларускі дыпламат. Былы пастаянны прадстаўнік Беларускай ССР у ААН (1969—1974).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 лютага 1930 года ў сяле Вялікія Сутокі Лёзненскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, пасля Маскоўскі дзяржаўны інстытут міжнародных адносін, стаў дыпламатам. Некалькі гадоў прадстаўляў Беларускую ССР у ААН[1]. Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. Працаваў старшынёй Беларускага таварыства дружбы і культурных сувязяў з замежнымі краінамі[2].

У 1980—1985 гг. — пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, у 1985—1988 гг. у Галоўным упраўленні БССР па замежнаму турызму, з 1988 года Пасол СССР у Народнай Рэспубліцы Бангладэш.

Кандыдат гістарычных навук. Быў выкладчыкам і прафесарам кафедры знешняй палітыкі і дыпламатыі ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, ганаровым консулам Бангладэш ў Беларусі, ганаровым прэзідэнтам беларускага Ротары клуба.

Памёр 11 лістапада 2007 года[3].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Смірноў Віталь Сцяпанавіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Лёзненскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін і інш. — Мн., 1992. — С. 578.
  • «Дипломатический словарь» под ред. А. А. Громыко, А. Г. Ковалева, П. П. Севостьянова, С. Л. Тихвинского в 3-х томах. — М., Наука, 1985—1986. — Т. 3. — С. 42—43.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]