Віталь Сяргеевіч Марахоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Футбол
Віталь Марахоўскі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Віталь Сяргеевіч Марахоўскі
Нарадзіўся 14 студзеня 1988(1988-01-14)[1] (31 год)
Грамадзянства Сцяг Расіі Расія
Рост 181 см
Вага 75 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Расіі Арамат
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2005 — 2009 Сцяг Расіі Лакаматыў (Масква) 0 (0)
2006   Сцяг Расіі СКА (Растоў-на-Доне) 9 (1)
2007   Сцяг Расіі САЮЗ-Газпрам (Іжэўск) 13 (1)
2008   Сцяг Расіі Зорка (Іркуцк) 22 (0)
2009   Сцяг Расіі Тарпеда (Армавір) 25 (4)
2010 Сцяг Беларусі Дынама (Мінск) 18 (0)
2011 Сцяг Расіі Дынама (Бранск) 6 (0)
2012 Сцяг Расіі Лакаматыў-2 (Масква) 8 (2)
2012 — 2013 Сцяг Расіі Тэкстыльшчык (Іванава) 12 (0)
2013 Сцяг Расіі Біёлаг-Новакубанск 21 (0)
2014 Сцяг Расіі Віцязь (Крымск) 9 (3)
2014 Сцяг Расіі Авангард (Курск) 16 (0)
2015 Сцяг Беларусі Слуцк 8 (1)
2015 — 2016 Сцяг Беларусі Віцебск 30 (2)
2017 Сцяг Беларусі Нафтан (Наваполацк) 9 (1)
2017 Сцяг Беларусі Белшына 5 (0)
2018 — Сцяг Расіі Арамат (Атрадная)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 мая 2019.


Віталь Марахоўскі (нар. 14 студзеня 1988, Армавір) — расійскі футбаліст, абаронца клуба «Арамат» з Атраднай.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец маскоўскага «Лакаматыва», але за асноўную каманду чыгуначнікаў так і не згуляў, з 2006 па 2009 аддаваўся ў арэнду ў клубы ніжэйшых дывізіёнаў. У 2008 годзе ў некалькіх матчах за іркуцкую «Зорку» замяняў брамніка каманды.

У лютым 2010 года, пакінуўшы «Лакаматыў», падпісаў кантракт з клубам «Дынама» з Мінска. Згуляў у 18 матчах чэмпіянату і прыняў удзел у пяці матчах Лігі Еўропы. Восенню 2010 года пакінуў клуб.

22 снежня 2010 года падпісаў кантракт з бранскім «Дынама», але не замацаваўся ў аснове. Са студзеня 2012 года гуляў у складзе каманды «Лакаматыў-2». 6 верасня 2012 падпісаў кантракт з іванаўскім «Тэкстыльшчыкам»[2], пакінуў каманду па заканчэнні сезону 2012/13. У сезоне 2013/14 гуляў за «Біёлаг-Новакубанск» і крымскі «Віцязь». Другую палову 2014 года правёў у складзе курскага «Авангарда».

У лютым 2015 года падпісаў кантракт са «Слуцкам»[3]. Спачатку трывала гуляў у цэнтры абароны случан, але з мая страціў месца ў складзе. У ліпені 2015 года, разарваўшы пагадненне са «Слуцкам», перайшоў у «Віцебск»[4]. У канцы 2015 і пачатку 2016 быў трывалым іграком асновы, але ў другой палове сезону 2016 страціў месца ў складзе. Па заканчэнні сезону 2016 пакінуў «Віцебск»[5].

У лютым 2017 года накіраваўся на прагляд у «Нафтан» і ў выніку падпісаў кантракт з наваполацкім клубам[6]. У чэрвені 2017 года з-за цяжкага фінансавага становішча клуба пакінуў «Нафтан»[7].

У жніўні 2017 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[8]. Аднак, ужо з верасня перастаў з’яўляцца на полі і пакінуў каманду.

З 2018 года выступае ў чэмпіянаце Краснадарскага края за клуб «Арамат» з Атраднай.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]