Віталь Эдуардавіч Портнікаў
Віталь Эдуардавіч Портнікаў | |
---|---|
укр.: Віталій Едуардович Портников | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 14 мая 1967 (57 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, тэлевядучы, публіцыст, пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
portnikov.com (англ.) | |
![]() | |
![]() |
Віталь Эдуардавіч Портнікаў (14 мая 1967, Кіеў, Украіна) — украінскі журналіст і публіцыст. Прэзідэнт тэлеканала ТВі, аглядальнік радыё «Свабода» і пастаянны аўтар аналітычных артыкулаў ва ўкраінскіх і расійскіх выданнях.
Прафесійная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]З 1988 па 1992 супрацоўнічаў з кіеўскай газетай «Моладзь Украіны», быў адным з першых савецкіх парламенцкіх карэспандэнтаў.
З 1989 года — аглядальнік заснаванай у гэты ж час «Незалежнай газеты» (Масква), спецыялізаваўся на асвятленні праблем саюзных рэспублік і постсавецкай прасторы, у прыватнасці ўкраінска-расійскіх адносін і станаўлення ўкраінскай дзяржаўнасці. Пакінуў выданне ў 1995 годзе разам з групай журналістаў, нязгодных з перадачай газеты ва ўласнасць структур, блізкіх да Барыса Беразоўскага.
З 1994 года рэгулярна публікуецца ў газеце «Люстэрка тыдня» (Кіеў), дзе вёў рубрыку «Дзённікі» матэрыялы гэтай рубрыкі сабраны ў кнізе «Маці Божая ў сінагозе»). Публікаваўся таксама ў выданнях «Рускі тэлеграф», «Ведамасці», «Час MN» (Масква), «День», «Карэспандэнт», «Дзелавы тыдзень» (Кіеў), «Бізнес і Балтыя», «Тэлеграф» (Рыга), «Эстонія», «Postimees» (Талін), «Polityka», «Gazeta Wyborcza» (Варшава), «БелГазета» (Мінск).
З чэрвеня 2006 па кастрычнік 2007 года быў шэф-рэдактарам украінскай штодзённай газеты «Газета 24» (у верасні-кастрычніку 2007 года — сумяшчаў таксама з пасадай галоўнага рэдактара газеты).
Трымаў таксама публіцыстычныя і інфармацыйна-аналітычныя праграмы на некалькіх украінскіх тэлеканалах, у прыватнасці, «Вокны ў свет» і «Вокны-штотыднёвік» на СТБ, "Дзень сёмы " на ICTV, «VIP» на К-1. З 2009 па 2011 вёў праграму «Праўда Віталя Портнікава» на тэлеканале ТВі. У маі 2010 года стаў галоўным рэдактарам ТВі.
У 2013 годзе прыняў актыўны ўдзел у Еўрамайдане ў Кіеве.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Віталь Эдуардавіч Портнікаў
- Нарадзіліся 14 мая
- Нарадзіліся ў 1967 годзе
- Нарадзіліся ў Кіеве
- Выпускнікі факультэта журналістыкі МДУ
- Супрацоўнікі Радыё «Свабода»
- Члены Нацыянальнага саюза журналістаў Украіны
- Лаўрэаты Нацыянальнай прэміі Украіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Журналісты Украіны