Іван Пятровіч Віталі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Віталі)
Іван Пятровіч Віталі
Фатаграфія
Партрэт Віталі пэндзля В. Трапініна
Дата нараджэння 1794[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 (17) ліпеня 1855
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці скульптар, архітэктар
Вучоба
Мастацкі кірунак класіцызм
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Джавані Віталі, больш вядомы як Іван Пятровіч Віталі (1794, Пецярбург — 1855, Пецярбург) — рускі скульптар італьянскага паходжання, манументаліст, партрэтыст і педагог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Джавані Віталі нарадзіўся ў 1794 г. у Пецярбургу, у сям’і італьянскага скульптара-фармоўшчыка П’етра Віталі. Вучыўся выяўленчаму мастацтву ў бацькі. Затым з 1806 па 1818 г. займаўся ў якасці вольнапрыходнага вучня ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў. Італьянец паводле паходжання, ён выхаваннем, мовай, сюжэтам сваіх твораў належаў Расіі. Не атрымаўшы сістэматычнай адукацыі, ён вучыўся ў скульптара Трыркорні  (руск.) і І. Ц. Цімафеева, вучня Мартаса.

З 1818 жыў у Маскве, працуючы ва ўласнай майстэрні. Поўнай сталасці сваёй здольнасці Віталі дасягнуў у 1830 гады, калі за бюст Карла Брулова атрымаў званне свабоднага мастака, а ў 1840 годзе — акадэміка.

Жонка скульптара Адэлаіда Восіпаўна Віталі, акварэль П. Ф. Сакалова  (руск.), 1838

У канцы 1830 гадоў Віталі, падчас сваёй паездкі ў Італію, пазнаёміўся з маладой сялянскай дзяўчынай, якая стала яго жонкай.

У 1841 вярнуўся ў Санкт-Пецярбург, а з 1842 — прафесар пецярбургскай Акадэміі мастацтваў.

Віталі сканаў у Пецярбургу 5(17) ліпеня 1855 г. Пахаваны на Некропалі майстроў мастацтваў  (руск.) Аляксандра-Неўскай лаўры ў Санкт-Пецярбургу.

Творы[правіць | правіць зыходнік]

Венера. 1852 г. Рускі Музей

Зноскі

  1. Ivan Vitali // Union List of Artist Names Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ivan Petrovich Vitali // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]