Віталій Леанідавіч Бусько
Віталій Леанідавіч Бусько | ||
| ||
---|---|---|
18 кастрычніка 2012 — 2016 | ||
Прэм’ер-міністр: | Міхаіл Мясніковіч Андрэй Кабякоў | |
Прэзідэнт: | Аляксандр Лукашэнка | |
Адукацыя: | ||
Навуковая ступень: | кандыдат тэхнічных навук[d] | |
Дзейнасць: | настаўнік, палітык | |
Месца працы: | ||
Нараджэнне: | 7 жніўня 1956 (62 гады) | |
Віталій Леанідавіч Бусько (7 жніўня 1956, в. Лядкі, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі палітык, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 7 жніўня 1956 года ў в. Лядкі Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут, інжынер-электрык. Кандыдат тэхнічных навук, дацэнт. Аўтар больш чым 100 навуковых і вучэбна-метадычных работ.
Працоўную дзейнасць пачаў малодшым навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута. Працаваў намеснікам старшыні, старшынёй прафкама студэнтаў, навуковым супрацоўнікам Мінскага радыётэхнічнага інстытута; дацэнтам кафедры вылічальных метадаў і праграмавання, намеснікам дэкана факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, дэканам факультэта радыётэхнікі і электронікі, дэканам факультэта інфармацыйных тэхналогій і кіравання, прарэктарам па навучальнай рабоце ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі».
З'яўляўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь чацвёртага склікання, быў старшынёй Пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД.
У 2012—2016 гадах дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь V склікання.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны ганаровымі граматамі МПА ЕўрАзЭС, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, сярэбраным медалём «20 гадоў СНД», юбілейнымі медалямі.
Асабістае жыццё[правіць | правіць зыходнік]
Жанаты, мае дзвюх дачок.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Выпускнікі БДУІР
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Выкладчыкі БДТУ
- Нарадзіліся 7 жніўня
- Нарадзіліся ў 1956 годзе
- Нарадзіліся ў Карэліцкім раёне
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання