Перайсці да зместу

Вітаўт Руднік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вітаўт Руднік
Род дзейнасці журналістыка
Дата нараджэння 26 жніўня 1969(1969-08-26) (55 гадоў)
Месца нараджэння
Месца працы
Альма-матар

Вітаўт Руднік (нар. 26 жніўня 1969, Малі, Астравецкі раён, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — гродзенскі журналіст, грамадскі дзеяч і трэнер.

Нарадзіўся 26 жніўня 1969 года ў вёсцы Малі Астравецкага раёна Беларусі. Скончыў гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Займаўся даследаваннем гісторыі беларускай журналістыкі пачатку ХХ стагоддзя.

З пачатку 1990-х актыўна займаецца журналістыкай. Працаваў у якасці пазаштатнага карэспандэнта газет «Прессбол» і «Футбол Беларусі», каментаваў футбольныя матчы з удзелам гродзенскага «Нёмана» на гродзенскім тэлебачанні, дзе таксама быў вядучым выпускаў спартыўных навін.

З 1995 года — карэспандэнт гродзенскай грамадска-палітычнай газеты «Пагоня».

У 1997 годзе быў адным з заснавальнікаў грамадскага аб’яднання «Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў „Трэці сектар“».

З другой паловы 1990-х — адзін з найбольш вядомых беларускіх трэнераў для грамадскіх актывістаў і журналістаў. Працуе ў пытаннях менеджменту няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў, сувязі з грамадскасцю, грамадзянскім удзеле, развіцці мясцовай супольнасці. Адзін з заснавальнікаў і кіраўнікоў гродзенскай «Школы маладога журналіста». Рэдактар часопіса «Трэці сектар». Старшыня праўлення ГА «Цэнтр „Трэці сектар“» (1997—2017), член праўлення (з 2017) арганізацыі.

Жанаты. Мае дачку.

  • Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе. 1930—2006. Беласток., 2006. 109 с.